Падабаецца працаваць з людзьмі

Год моладзі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

Таццяна Кацуба – малады спецыяліст. Прыехала на работу ў гаспадарку па накіраванні, пасля заканчэння Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа. Неўзабаве споўніцца год, як дзяўчына працуе эканамістам. Кіраўніцтва таварыства задаволена: у курс спраў малады спецыяліст увайшла хутка. Таццяна стараецца, абавязкі свае выконвае сумленна і дакладна. Ёй уласцівыя такія якасці, як уважлівасць, ветлівасць і камунікабельнасць. І гэта не засталося незаўважаным: Таццяне прапанавалі сумяшчаць абавязкі сакратара, з якімі яна спраўляецца выдатна.  Асвоіла справаводства.

– Калектыў дружны, і ўмовы працы мяне задавальняюць, – сказала Таццяна Кацуба. – Пры гэтым мне больш падабаецца працаваць з людзьмі, а не з лічбамі. Наведвальнікаў да дырэктара прыходзіць за дзень нямала, таму сумаваць няма калі.

У далейшых планах Таццяны працягваць вучобу, каб атрымаць вышэйшую адукацыю.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *