Каб сям’я была моцнай

Нумары Сям'я

image_pdfimage_print

«ЛЮБАВУШКІ» РАДАСЦІ

Клуб  маладой сям’і «Любавушка» раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сабраў сваіх членаў з нагоды двух прыгожых святаў – Дня сям’і і Міжнароднага дня абароны дзяцей. Сама атмасфера гэтых дзён спрыяла таму, каб гаварыць аб прэстыжы і ролі сям’і ў грамадстве, захаванні і ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў, аб дзяржаўнай падтрымцы маладых сем’яў, аказанні ім сацыяльна-прававой і іншых відаў дапамогі.

Удзельнікам сустрэчы  быў прапанаваны інфармацыйны матэрыял. У ім закрануты важныя аспекты: гарантыі і льготы маладым сем’ям пры будаўніцтве жылля, парадак і ўмовы аднаразовага выдзялення маладым сем’ям безнаяўных грашовых сродкаў у памеры 10 тысяч долараў пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга і наступных дзяцей (сямейны капітал).

На сустрэчы клуба была заяўлена і такая важная тэма – «Псіхалагічныя складаемыя шчаслівага шлюбу». Псіхалагічныя акцэнты былі пастаўлены на важнасці ўзаемнай павагі і даверу ў сям’і, еднасці інтарэсаў,  чуласці да жаданняў і патрэбаў адно аднаго, уменні прымаць недахопы і прасіць прабачэння, на любові і клопаце аб дзецях. Гаварылася і аб іншых важных момантах шчаслівага шлюбу.

За кубачкам чаю сустрэча перайшла ў канструктыўны дыялог, у якім удзельнікі падзяліліся сваім станоўчым вопытам захавання гарманічных сямейных адносін. Напрыканцы сустрэчы прайшоў розыгрыш бяспройгрышнай латарэі са сродкаў грамадскага аб’яднання «Аддзяленне нямецкага фонду «Дапамога пацярпелым дзецям».

Запрашаем маладыя сем’і наведаць клуб «Любавушка», праграма якога абяцае быць насычанай цікавымі мерапрыемствамі і сустрэчамі.

Зінаіда КАТЛАШЭЎСКАЯ, спецыяліст па сацыяльнай рабоце

 

І СЯМ’Я МАЦНЕЙШАЯ

«Сям’я – чароўны сімвал жыцця» – пад такой назвай прайшло свята для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра і іх бацькоў, а таксама наведвальнікаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Свята, прысвечанае Дню сям’і, аздобіла забаўляльная праграма з удзелам клоўна Міні, які ўжо палюбіўся дзецям з ранейшых сустрэч. І на гэты раз ім не было сумна з Мінем, які прыдумаў цікавыя гульні і конкурсы. Свята яшчэ больш зблізіла дзяцей і іхнія сем’і за салодкім сталом, падчас дыскатэкі.

– За такое свята – вялікі дзякуй нашым спонсарам, – заўважае загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Наталля Макава. Сярод гэтых добрых людзей – Ірына Мікалаеўна Макарэвіч (яна выступіла ў ролі Міні і правяла гульнявую праграму для дзяцей на дабрачынных пачатках), сястрыцтва сабора Святой праведнай Ганны, якое дапамагло з набыццём салодкіх прызоў і падарункаў для рабят.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *