Чэрвень сенакосны

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

Як грыбы, бялее запакаваная ў поліэтылен скошаная трава. У ААТ «Каганец» чэрвень расшырыў травяныя лугавіны  для нарыхтоўкі кармоў. За рулём агрэгата ўвіхаецца малады механізатар Дзмітрый Трацяк.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

У ЛІКУ ЛЕПШЫХ

У гаспадарках раёна першы ўкос праведзены на большай палове плошчаў. Па стане на 4 ліпеня нарыхтавана звыш 13,5 тысячы тон сенажу, у т. л., у палімерную плёнку запрасавана каля 3400 тон. Касавіца набірае тэмпы, з кожным днём павялічваюцца паказчыкі. Па тэмпах нарыхтовак у ліку лепшых ААТ «Рубяжэвічы». У гэтай гаспадарцы створаны ўласны кормаўборачны атрад, які паспяхова спраўляецца з пастаўленай задачай.

Травы тут своечасова падкормлены азотам, таму і віды на ўраджай неблагія.

Корманарыхтоўшчыкі таварыства першай запоўнілі сянажную траншэю на МТФ «Новыя Рубяжэвічы». Яна была належным чынам падрыхтавана да прыёму кармоў. Выканана і тэхналогія закладкі. Ужо нарыхтавана каля трох тысяч тон сенажу. У тым ліку ў палімерную плёнку запрасавана 439 тон – вынік стараннай працы вопытнага механізатара Сяргея Кажамякі. На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 2,87 цэнтнера кармавых адзінак – пакуль што гэта лепшы вынік у раёне.

Задзейнічаны на касавіцы тры касілкі, на якіх працуюць Анатоль Рамэйка, Алег Шышко і Анатоль Мішук. На кормаўборачных камбайнах з падборшчыкамі правяленай травы шчыруюць Сяргей Лабун і Уладзімір Маргаўнічы. А Антон Какошын, акрамя таго, што працуе на камбайне, заняты таксама на адвозцы і трамбоўцы зялёнай масы. Трамбоўка ажыццяўляецца кругласутачна. Шчыравала на гэтай аперацыі не толькі тэхніка таварыства, а трактары з ААТ «Радзіма Дзяржынскага» і суседняй гаспадаркі Дзяржынскага раёна. Парупіліся на трамбоўцы не толькі механізатары, супрычыніліся в. а. галоўнага інжынера Фёдар Гурын і загадчык гаража Уладзімір Лагеня. Штодзень на адвозцы зялёнай масы занята да дзевяці адзінак тэхнікі.

 

ПРЫБАЎКА – ЗВЫШ ТОНЫ

Ладзяцца справы ў жывёлагадоўчай галіне ААТ «Каганец». З пачатку года на малочнатаварных фермах надоена 3102,1 тоны малака, што складае 135,8 працэнта да паказчыка мінулага года. У сярэднім ад кожнай каровы атрымана 2972 кілаграмы, плюс 655 кілаграмаў да леташняга выніку. Сярод вытворчых падраздзяленняў  у лідарах рабатызаваная ферма ў Засуллі з надоем 3581 кілаграм. А сярод аператараў машыннага даення вылучаецца Наталля Храпіцкая з МТФ «Ячонка», якая надаіла ад кожнай каровы сваёй групы 3485 кілаграмаў малака і атрымала самую высокую прыбаўку – 1109 кілаграмаў. Гатункам «экстра» рэалізавана перапрацоўшчыкам 82,4 працэнта малака ад агульнай колькасці. Таварнасць склала 93,4 працэнта.

І жывёлагадоўлі плён: вырашчана мяса ялавічыны на 28,5 працэнта больш мінулагодняга. Стараннасцю вылучаюцца муж і жонка Таццяна і Мікалай Сярковы. Таццяна Пятроўна ўжо на пенсіі, але нядаўна зноў выйшла на працу. Гадаванцы ў яе групе (да шасцімесячнага ўзросту) прыбываюць штодзень больш за кілаграм сто грамаў. Высокі вынік і ў Мікалая Анісімавіча, які даглядае цялят звыш шасцімесячнага ўзросту – 980 грамаў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *