На канікулы – з хуткасцю інтэрнэту

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Апошняя ў гэтым навучальным годзе школьная лінейка ў СШ № 2 г. Стоўбцы не стала традыцыйнай развітальнай кропкай, а, наадварот, – шматабяцальным працягам. Акурат гэтымі днямі кампанія «Белтэлекам» завяршыла пракладку да школы валаконна-аптычных ліній сувязі, што дало магчымасць забяспечыць школе новы стандарт хуткасцяў доступу ў сетку інтэрнэт.       

– Школа № 2 г. Стоўбцы – адзіная на Стаўбцоўшчыне ўвайшла ў лік пілотнага праекта «Электронная школа», які рэалізуецца ў сістэме адукацыі Мінскай вобласці па ўкараненні валаконна-аптычных ліній сувязі, – зазначае спецыяліст па маркетынгу раённага вузла электрычнай сувязі Таццяна Салавей.

Школа заслужыла гэтае права… творчасцю. Напрыканцы мінулага года яе вучні, юныя мастакі, падтрымалі ідэю арганізацыі выстаўкі дзіцячага малюнка на тэму «Белтэлекам» – на сувязі са светам». Пасля папярэдняга адбору лепшыя дзіцячыя работы былі прэзентаваны падчас адкрыцця сэрвіснага цэнтра раённага вузла электрычнай сувязі. Яны і сёння выстаўлены там, каб нагадваць наведвальнікам пра важнасць такіх каштоўнасцяў, як сувязь адзін з адным, узаемаразуменне, спагада… А нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам» імкнецца насустрач сваім кліентам, злучаючы жывое і нежывое, праз максімум прадастаўленых камунікацый і камфорту.

Таццяна Салавей на развітальнай школьнай лінейцы, удзел у якой браў і прадстаўнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Юрый Ларычэў, выказала ўдзячнасць дырэктару школы Аксане Лось і педагогу Алене Кубрынай. Заахвочаны сувенірамі (картамі экспрэс-аплаты byfly/zala на 35000 руб. і парасонам з эмблемай Белтэлекама) творчыя вучні: Вікторыя Кіслова, Кацярына Дзяніс, Арына Ус, Яна Гамза, Дар’я Рубін, Марыя Юнцэвіч і Валерыя Райская.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

***

Пра навіны з рэдакцыйнай пошты можна даведацца на 7-й старонцы газеты “Прамень”.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *