Двайныя адгрузкі

Нумары Прамысловасць

image_pdfimage_print

Май выдаўся асабліва плённым для калектыву філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы – за месяц адгружана 22 кампрэсарныя станцыі, што фактычна ў два разы перавышае сярэднямесячную норму.

18 станцый з 22-х рэалізаваны на расійскі рынак. Асноўным дылерам стаўбцоўскіх машынабудаўнікоў выступае «Гандлёвы дом «Рэміза» ў Маскве.

– Вытворцы кампрэсарных станцый ёсць на беларускім, расійскім і еўрапейскім рынках. Канкурэнцыя высокая,  аднак нам удаецца яе вытрымліваць. Адсочваем кан’юнктуру, каб не выходзіць за межы рыначных цэнаў і захоўваць свой галоўны козыр – аптымальныя суадносіны цаны і якасці, – гаворыць начальнік аддзела збыту філіяла Віктар Круглік.

Для таго каб збыт прадукцыі не змяншаўся, у рабочым графіку Віктара Кругліка прадугледжаны і службовыя камандзіроўкі ў Маскву, да дылераў, таму што паралельна з цаной і якасцю важную ролю заўсёды адыгрываюць і асабістыя кантакты, агульнае разуменне праблем і сітуацыі. «Пагутарыць пры сустрэчы ёсць пра што, – заўважае Віктар Мікалаевіч. – Абмяркоўваем якасць прадукцыі, пытанні тэхнічнага сэрвісу».

Без перспектывы не застаецца ў стаўбцоўскіх машынабудаўнікоў і першы месяц лета – чэрвень.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *