Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

image_pdfimage_print

Забудоўшчыкі мікрараёна «Паўночны-2» звярнуліся з пытаннем газіфікацыі. Акурат спаўняецца тры гады, як ім былі выдзелены зямельныя ўчасткі для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Паводле слоў забудоўшчыкаў, дамы пабудаваны, да іх падведзены электрычнасць і водаправод. Можна было б і засяляцца (тым больш, ужо з чэрвеня для іх пачынаюцца выплаты крэдыту), але пакуль няма газу. 

За каментарыем па гэтым пытанні мы звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Цывакі:

– У новым мікрараёне індывідуальнай жылой забудовы забяспечаны, згодна з нарматыўнымі дакументамі, базавы ўзровень інфраструктуры. Да яго адносяцца сеткі водаправода і электрычнасць. Будуць і пад’язныя шляхі, але пасля таго, як людзі зробяць урэзкі ў водаправод. Газіфікацыя не ўваходзіць у базавы ўзровень. Пытанне гэтае магчыма разгледзець, але – у перспектыве. У бягучым годзе праводзіцца газіфікацыя вёскі Старына. На гэты аб’ект падрыхтавана праектная дакументацыя, ТАА «Стоўбцыгазбуд» выйграла тэндар на будаўніцтва вулічна-размеркавальнай сеткі газаправода сярэдняга ціску. Жыхарам мікрараёна «Паўночны-2», якія засяляюцца ў свае новыя дамы, неабходна пакуль устанаўліваць катлы на мясцовых відах паліва.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *