Прэзідэнцкія выбары пройдуць дастойна і па Канстытуцыі

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць дастойна і па Канстытуцыі. Аб гэтым 9 чэрвеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас рабочай сустрэчы са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў канцы мінулага года выказвалася шмат дарэмных меркаванняў аб тым, што прэзідэнцкія выбары ў краіне правядуць датэрмінова. «Пісанняў у канцы мінулага года было шмат: Лукашэнка правядзе выбары ў лютым, сакавіку, пакуль тут не настаў горшы час, скарыстаецца сітуацыяй ва Украіне і гэтак далей, і да таго падобнае, – адзначыў Прэзідэнт. – Я тады сказаў, што мы сумленна правядзём гэтыя прэзідэнцкія выбары і ў тэрмін. Мы гэтае слова трымаем». Закранаючы міжнародныя абавязацельствы Беларусі падчас правядзення прэзідэнцкай кампаніі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што «мы іх павінны выканаць, як і раней, спаўна». «Мы нікому не будзем забараняць назіраць за выбарамі, у тым ліку і з боку, як і ўнутраным наглядальнікам. Адзінае, хачу папрасіць, каб мы не абяцалі таго, чаго не можам зрабіць, і не эксперыментавалі па-за законамі, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – У нас ёсць законы, нармальныя законы – не горшыя, чым у іншых, якія могуць забяспечыць стабільнасць і спакойнае правядзенне ўсёй гэтай электаральнай кампаніі, і ў тым ліку пасля прэзідэнцкіх выбараў».

У сваю чаргу Лідзія Ярмошына адзначыла, што ЦВК рыхтуецца да правядзення выбараў Прэзідэнта ўвесь апошні год. Яна праінфармавала, што ЦВК прапануе правесці выбары Прэзідэнта беларусі 11 кастрычніка. Гэтая дата апраўдана, паколькі не давядзецца збіраць пазачарговую сесію Палаты прадстаўнікоў для таго, каб аб’явіць выбарчую кампанію. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама мае намер звярнуцца ў парламент, каб гэта адбылося 30 чэрвеня і, такім чынам, быў пакладзены пачатак прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *