Беларусь і Азербайджан маюць добры фундамент адносін

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Беларусь і Азербайджан блізкія адзін аднаму і маюць добры фундамент адносін. Аб гэтым заявіў 12 чэрвеня ў Баку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.

Кіраўнік беларускай дзяржавы даў высокую ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі Азербайджана да правядзення першых Еўрапейскіх гульняў. «У вас было ўсяго два гады, каб падрыхтавацца да гульняў. Гэта было б немагчыма, калі б вы да гэтага нічога не рабілі, – адзначыў беларускі лідар. – Мы не сумняваліся, што гэта будзе зроблена, але каб так было прыгожа… Гэта проста нас уразіла».

Прэзідэнт Беларусі таксама падкрэсліў, што не мог не прыехаць на адкрыццё гэтага першага ў гісторыі спартыўнага форуму, паколькі раней сам выказваў пажаданне, каб на еўрапейскім кантыненце праводзіліся такія спаборніцтвы алімпійскага маштабу.

Першыя Еўрапейскія гульні пройдуць у Баку з 12 па 28 чэрвеня. У складзе зборнай Беларусі на спаборніцтвах 151 атлет і 53 трэнеры. Беларусы будуць прадстаўлены ў наступных дысцыплінах: акрабатыка, бокс, барацьба вольная і грэка-рымская, веласпорт (шаша), пляжны валейбол, гімнастыка спартыўная, гімнастыка мастацкая, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, плаванне, сінхроннае плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, стральба з лука, стральба кулявая, настольны тэніс, трыятлон, фехтаванне, бадмінтон, каратэ, самба, таэквандо.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *