Наводзім разам парадак на зямлі

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

Камітэт дзяржаўнага кантролю ў ходзе праверкі Пухавіцкага раёна ўдзяліў асаблівую ўвагу праблеме навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў. Вынік аказаўся несуцяшальным.

Як устаноўлена, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі недастаткова прымаюцца меры па выяўленні старых і пустуючых дамоў, а таксама па вымушэнні іх уласнікаў да належнага ўтрымання такіх пабудоў і зямельных участкаў пад імі. На нізкім узроўні праводзіцца работа па перадачы безгаспадарных аб’ектаў у раённую камунальную ўласнасць.

Напрыклад, у вёсцы Восава Пухавіцкага раёна выяўлены пустуючы і непрыгодны для пражывання дом ААТ ГПЗ «Індустрыя», звесткамі аб якім валодаў Пухавіцкі сельвыканкам, аднак меры па яго аднаўленні ці зносе не прымаў (адпаведныя прадпісанні ўласніку не накіроўваў, звесткі ў райвыканкам таксама).

Райвыканкам у асобных выпадках зацягваў тэрміны рэгістрацыі ў адпаведным рэгістры пустуючых дамоў, хоць звесткі сельвыканкамамі прадастаўляліся.

Мерапрыемствы па скарачэнні колькасці старых і пустуючых дамоў на вёсцы райвыканкамам не фінансаваліся. Запланаваныя на гэтыя мэты 11 млн руб. у 2013-2014 гадах Пухавіцкім, Навасёлкаўскім, Узлянскім, Шацкім і Рудзенскім сельвыканкамамі не выкарыстоўваліся з-за іх недахопу. Знос такіх дамоў за кошт уласнікаў праводзіўся неахвотна і павольнымі тэмпамі (у 2014 у раёне знесена 8 дамоў). У выніку колькасць закінутых і паўраскіданых дамоў у вёсках і пасёлках не скарачаецца, а павялічваецца.

Так, Камітэтам у ходзе абследавання тэрыторый сельскіх населеных пунктаў Люці, Васількі, Варшаўка, Дрычын, Слабада, Салаўі, Калініна, Сергіевічы, Барбарова, Залужжа і 1 Мая выяўлена 10 такіх пабудоў. У вёсках Красны Бераг, Дзям’янаўка і Слабада ўласнікамі пасля пажараў доўгі час не адбудоўваліся жылыя дамы, зараслі драўнінна-хмызняковай расліннасцю зямельныя ўчасткі.

Хуткага вырашэння патрабуе сітуацыя з кінутымі дамамі, уласнікі якіх памерлі, невядомыя ці адмовіліся ад сваёй маёмасці. Толькі Навасёлкаўскім сельвыканкамам адносна аднаго безгаспадарнага дома ў вёсцы Скрыль-Слабада ў суд Пухавіцкага раёна накіравана іскавая заява аб прызнанні яго выкрэсленай маёмасцю і падрыхтаваны дакументы адносна двух іншых. Астатнія сельвыканкамы такую работу не праводзілі.

Магчымасці продажу зямельных участкаў з безгаспадарнымі пабудовамі з наступным зносам за кошт купцоў ці іх дэмантажу з прыцягненнем спецыялізаваных арганізацый за бюджэтныя сродкі мясцовымі органамі ўвогуле не разглядаліся.

Камітэтам таксама выяўлены рад стрымліваючых фактараў па навядзенні парадку на зямлі. З мэтай спрашчэння парадку работы з кінутымі і безгаспадарнымі дамамі па выніках праверкі будуць падрыхтаваны адпаведныя прапановы па ўнясенні змен у заканадаўства.

Пры гэтым вызваленне ўчасткаў ад паўраскіданых пабудоў і прывядзенне іх у належны стан садзейнічала б уцягненню іх у гаспадарчы абарот, выкананню бюджэту за кошт продажу з аўкцыёну, а ў цэлым, палепшыла б і эстэтычны стан сельскіх населеных пунктаў.

З улікам патрабаванняў кіраўніка краіны да навядзення парадку на зямлі і прыняццем Урадам пастановы ад 21.05.2015 № 428 «Аб некаторых пытаннях навядзення парадку на зямлі» дзейнасць па добраўпарадкаванні, азеляненні, утрыманні і падтрымцы ў чысціні тэрыторый (аб’ектаў) і паляпшэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва актуальныя, як ніколі.

Мінскім аблвыканкамам прыняты меры па каардынацыі работы ў гэтым накірунку (зацверджаны рэгіянальныя мерапрыемствы, устаноўлены крытэрыі навядзення парадку на зямлі, вызначаны адказныя асобы і т. п.). Пачатак зроблены, але патрэбна, каб і грамадзяне ўключаліся ў гэтую работу, а не былі назіральнікамі збоку, паляпшалі якасць свайго жылля і яго знешні воблік.

Кантроль за выкананнем патрабаванняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па навядзенні парадку будзе працягнуты.

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *