«Прамень» – пераможца Экалагічнага марафону

Навіна дня Нумары

image_pdfimage_print

У рамках правядзення эколага-патрыятычнага марафону ў Мінскай вобласці, прысвечанага 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Году моладзі, у г. Салігорску адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў экалагічнага форуму.

За актыўную, плённую працу па ўсебаковым і аб’ектыўным інфармаванні насельніцтва рэгіёна, значны ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагародзіла калектыў установы «Рэдакцыя газеты «Прамень» і праграмы радыёвяшчання «Радыё Стоўбцы» Ганаровай граматай. Рэдактар Нэлі Астрэйка ўзнагароджана Дыпломам Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за актуальнасць выбару тэм, бачанне праблем, актыўную дзейнасць і асвятленне пытанняў эколага-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Калектыў рэдакцыі газеты «Прамень» адзначаны таксама і абласным ГА «Чырвоны Крыж».

Так трымаць, дарагі «Прамень»!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *