Падзеі Стаўбцоўшчыны

Нумары Раённыя навіны

image_pdfimage_print

ЯКІ ДЫВАН ДАСПАДОБЫ?

У магазіне «Гаспадарчыя тавары», што ў райцэнтры, адкрыўся новы аддзел дываноў і дывановых (ковровых) вырабаў.

Як многія новаўвядзенні раённага спажывецкага таварыства, і гэтае звязана з ініцыятывай рэарганізацыі існуючых будынкаў і памяшканняў. Магазін «Гаспадарчыя тавары», які быў адкрыты ў райцэнтры ў далёкім ужо 1983-м годзе, меў вялікія складскія памяшканні. Доўгі час іх не выкарыстоўвалі. Ініцыятыву начальніка аддзела прамысловых тавараў Лідзіі Далідовіч падтрымаў старшыня райспажыўтаварыства Віктар Галоўка. Былі задзейнічаны рэсурсы ведамаснай будаўнічай брыгады. З былога складскога памяшкання атрымаўся выдатны салон, прасторная светлая гандлёвая зала, дзе размясціўся прыгожы тавар – дываны. Каб гэтыя аб’ёмныя рэчы, якія заўсёды просяцца быць разгорнутымі ва ўсёй сваёй красе, былі даступныя для наведвальнікаў, закуплена гандлёвае абсталяванне.

Як расказвае Віктар Галоўка, рэканструкцыя і набыццё сучаснага абсталявання абышлося не так і дорага, а вынік – выдатны.

Пакупнікі, пэўна ж, ужо ацанілі новыя вітрыны. Нават калі пакупка і не плануецца, мала хто з наведвальнікаў пройдзе міма: абавязкова загляне ў гандлёвую залу, палюбуецца дывановымі вырабамі. Дызайнерскія распрацоўкі – сапраўдныя творы мастацтва, якія захапляюць колеравай гамай, адметным арнаментам, шыкоўнымі ўзорамі.

Калі ж патрэбна зрабіць пакупку, вопытны прадавец Лілія Жук зверне ўвагу на новыя паступленні тавару, на мастацкія і спажывецкія якасці дывановых вырабаў. І варта прыслухацца да прадаўцоў. Дываны –  элемент інтэр’ера, які нячаста мяняюць. Удала падабраны дыван візуальна аб’яднае розныя элементы мэблі і дэкору, гарманізуе іх і будзе радаваць вока прывабнасцю. У асартыменце спецыялізаванага аддзела шмат дыванкоў розных памераў і колераў для ваннай, калідора, пярэдняй, з моднымі ўзорамі і кампазіцыямі малюнкаў. Многімі пакупнікамі запатрабаваны дыванкі з геаметрычным арнаментам. Прадаўцы дапамогуць вызначыцца з выбарам, калі трэба – прымуць заказ па каталогу, давязуць патрэбны тавар. У спецыялізаванам аддзеле шырока прадстаўлена прадукцыя айчынных камбінатаў дывановых вырабаў – Віцебскага і Брэсцкага, а таксама расійскіх вытворцаў. Загадчыца магазіна Наталля Жук, у якой з работай у гандлі звязаны многія гады, выказвае радасць усяго свайго калектыву, дзе працуюць вопытныя прадаўцы – Вольга Канкаловіч, Вольга Лявончык, Раіса Яўсейчык, за такія добрыя пераўтварэнні.

– Мы актыўна прымяняем практыку скідак і правядзення акцый, – звяртае ўвагу старшыня райспажыўтаварыства Віктар Галоўка. – Напрыканцы кожнага месяца праходзіць такая акцыя – патанненне на 15 працэнтаў тавару ў апошнюю гадзіну работы магазіна. Папулярнымі застаюцца акцыі для імяніннікаў, «Шанц». Пайшчыкі таксама могуць набыць тавар па льготных цэнах.

– Акрамя таго, – дапаўняе кіраўніка начальнік аддзела прамысловых тавараў Лідзія Далідовіч, – пакупнік можа скарыстаць права набыць у нашых магазінах тавар з растэрміноўкай плацяжу на тры месяцы і на паўгода без працэнтаў з першачапачатковым узносам 20 працэнтаў ад кошту пакупкі, ці скарыстаць крэдыт на год пад 42 працэнты гадавых.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

На здымках: вопытны прадавец Лілія Жук і загадчыца магазіна Наталля Жук заўсёды гатовы аказаць дапамогу пакупнікам; у новай гандлёвай зале.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

«ЮНАЦТВА» З ЧЭРВЕНЬСКІМІ РОСАМІ

У чэрвені на Стаўбцоўшчыне пачалі работу два студэнцкія атрады – педагагічны атрад імя Героя Савецкага Саюза У. З. Царука і сельскагаспадарчы атрад «Юнацтва».

 У склад педатрада, які дзейнічае на базе аздараўленчага лагера «Нёман», увайшлі маладыя педагогі ўстаноў адукацыі і дашкольных устаноў раёна, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і іншыя. Узначаліць яго даверана настаўніку матэматыкі гімназіі № 1 Ірыне Чуйко, а быць намеснікам – калегу па гімназіі, настаўніку фізкультуры Яўгену Рымашэўскаму. Сёлета, у год 70-годдзя Вялікай Перамогі, маладзёжны атрад з іменем героя працуе з дзецьмі з асаблівым натхненнем і пачуццём адказнасці.

Складваецца ўсё добра і ў школьнікаў Дзераўнянскай школы – удзельнікаў сельскагаспадарчага атрада «Юнацтва», якім у мясцовай гаспадарцы даручылі выконваць работы па добраўпарадкаванні. Плён іх намаганняў заўважаюць многія і, зразумела, бачаць іх і чэрвеньскія росы.           

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

НОВАЯ ТЭХНІКА МЕЛІЯРАТАРАЎ

Сёлета Стаўбцоўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм абнавіла свой машынна-трактарны парк – набыло новы трактар «МТЗ-1221». Працуе на ім Дзмітрый Чэмка, які праводзіць на аб’ектах тэхнічныя работы – ворыва, дыскаванне глебы.

Нагадаем, што ў мінулым годзе прадпрыемства таксама зрабіла набытак, і даволі значны, – экскаватар ЭО-3223. Штурвал яго давераны аднаму з самых вопытных механізатараў ПМС Юрыю Качановічу. Трэба сказаць, што і сёлета ў інвестыцыйнай праграме прадпрыемства прадугледжаны ўкладанні ў тэхнічнае абнаўленне. Ёсць неабходнасць у набыцці аўтамабіля «МАЗ» (цягач).      

 

СПЕЕ СВАЯ ЯГАДА

За пяць месяцаў бягучага года Стаўбцоўскім філіялам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» выраблена і рэалізавана 110 тон фруктова-ягадных напаўняльнікаў і 4,5 тоны сокаў і нектараў у асартыменце, 471 тона павідла. 60 працэнтаў прадукцыі рэалізавана на экспарт, у тым ліку ў Расійскую Федэрацыю для адной з федэральных сетак.

Як адзначае дырэктар філіяла Сяргей Прасмыцкі, сыравіны ў вытворцаў дастаткова, каб нарошчваць аб’ёмы. Увесну паспяхова пачаўся новы нарыхтоўчы сезон. Закуплена 900 тон бярозавага соку – гэта ў тры разы больш, чым летась. А неўзабаве пойдзе нарыхтоўка духмяных трускалак. У філіяла ёсць уласныя плантацыі гэтай і іншых ягад, а таксама яблыневы сад, ураджаі з якіх у першую чаргу запоўняць вытворчы канвеер.

 

ДВА МІЛЬЁНЫ НА РАБОТНІКА

У раённым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод прамысловых прадпрыемстваў за 2014 год пераможцам названы Стаўбцоўскі доследны лясгас.  

Дзякуючы сістэмнаму падыходу да арганізацыі аховы працы мінулы год прайшоў у лясгасе без вытворчых траўмаў і няшчасных выпадкаў. Гэта самы галоўны вынік для прадпрыемства, дзе масава прадстаўлены траўманебяспечныя прафесіі, такія, напрыклад, як вальшчык лесу. Летась на ахову працы выдаткавана больш за 900 мільёнаў рублёў, што ў пераразліку на аднаго работніка склала каля двух мільёнаў рублёў. За гэтыя сродкі набывалі спецадзенне, сродкі аховы, медыцынскія аптэчкі і т. п. Ва ўсіх лясніцтвах аформлены куткі аховы працы, а ў Акінчыцкім – дзейнічае клас па ахове працы, у якім праходзяць вучобу і здаюць экзамены па ахове працы прадстаўнікі розных прафесій, якія працуюць у лясгасе.

 

НА АРЭЛЯХ

Пасля шостага тура першынства Мінскай вобласці стаўбцоўская каманда «Нёман-Агра» саступіла сваю пазіцыю лідара чэрвеньскай «Колас». Гэта вызначылася ў супрацьстаянні сапернікаў. На стадыёне ў Чэрвені мацнейшымі былі гаспадары, якія перамаглі з лікам 3:1. Такім чынам, у «Коласа» стала 13 ачкоў, у «Нёмана-Агра», ФК «Старыя Дарогі» і «Віліі» – па 12.

Выходзіць, што пасля пераканаўчых перамог на сваім полі стаўбчане не лепшым чынам праяўляюць сябе ў гасцях. Праўда, дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што і іншыя ўдзельнікі дома адчуваюць сябе значна лепш. Так і ў згаданым туры зафіксаваны перамогі з буйным лікам: Пухавіцкая «Зорка» адолела ФК «Капыль» – 7:0, ФК «Старыя Дарогі» разгромлены ДЮСШ-4 – 4:0. Аднак зразумела, што чэмпіёнам можа стаць калектыў, які выступае стабільна. А такое дасягаецца належнай падрыхтоўкай.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *