У колерах радасці

Медыцына Нумары Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

У колеры радасці пафарбаваны сцены жаночай кансультацыі паліклінікі, дзе ў гэтым годзе праведзены рамонт. Пазітыўны настрой стварае новая мэбля, адрамантаваныя столь і падлога. А найбольш – прыветнасць і гасціннасць медыцынскіх работнікаў. Кожнаму новаму нараджэнню яны рады не менш за жанчын, якія прыходзяць сюды назірацца падчас цяжарнасці. Стаж работы супрацоўнікаў жаночай кансультацыі настолькі ёмкі, што яны могуць адзначыць дынаміку нараджэнняў, змены, якія адбываюцца ў дэмаграфіі раёна, і падзяліцца іншымі сваімі назіраннямі. Усе медыцынскія работнікі адзначалі пазітыўныя перамены адносна нараджэнняў, умацавання інстытута сям’і.

Загадчыца жаночай кансультацыі, урач з вялікім стажам работы Зінаіда Туміловіч добрыя перамены на карысць нараджэння дзяцей звязвае са спрыяльнай для гэтага дзяржаўнай палітыкай:

– Павышэнне прэстыжу сямейных каштоўнасцяў, падтрымка мацярынства і дзяцінства, – гаворыць Зінаіда Альбертаўна, – з’яўляюцца прыярытэтнымі накірункамі сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Ахова здароўя жанчын і дзяцей мае важнае медыка-сацыяльнае значэнне, як на сучасным этапе развіцця грамадства, так і для будучага краіны. Для абароны і пашырэння правоў маці і дзіцяці ў інтарэсах сям’і паспяхова працягваецца фарміраванне нацыянальнага заканадаўства. З 1 студзеня бягучага года ў Беларусі з’явіўся мацярынскі капітал. Існуючая сістэма падтрымкі сем’яў дазволіла павялічыць нараджальнасць, што характэрна і для нашага раёна. У апошнія гады ў рэспубліцы нямала зроблена для павышэння ўзроўню сацыяльнай і медыцынскай абароненасці маці і дзіцяці. Абарона мацярынства і дзяцінства з’яўляецца важным складаемым і аховы здароўя. Стварэнне ўмоў для нараджэння здаровых дзяцей, недапушчэнне дзіцячай і мацярынскай смяротнасці сталі крытэрыямі эфектыўнасці дзейнасці медустаноў. У нашым раёне ўсе жанчыны рэалізуюць прадастаўленую дзяржавай магчымасць атрымаць у жаночай кансультацыі дародавае і пасляродавае медыцынскае абслугоўванне. Здароўе дзіцяці ў прамой залежнасці ад стану здароўя маці, яе фізічнай і маральнай гатоўнасці да родаў. Медыцынскія работнікі жаночай кансультацыі паўсядзённай задачай ставяць дапамогу жанчынам пранікнуцца патрэбным настроем, каб яны радаваліся чаканню дзіцяці, імкнуліся выконваць усе рэкамендацыі ўрача для захавання свайго здароўя ў патрэбным стане для добранадзейных родаў і далейшага догляду дзіцяці.

Калега Зінаіды Туміловіч урач Мая Цераховіч працягвае гэтую думку:

– На сваім уласным вопыце работы я магу засведчыць, што адбываюцца станоўчыя змены  адносна нараджэнняў, прыярытэтаў у сем’ях. У маёй урачэбнай практыцы работа ў жаночай кансультацыі была з перапынкам. Калі ж я прыйшла праз пэўны час, то ўбачыла рэальныя перамены, у першую чаргу, у свядомасці жанчын. Рэзка скарацілася і колькасць абортаў. Калі раней нараджэнне трэцяга дзіцяці ў сям’і было адметнасцю, то цяпер – гэта норма. Расце колькасць нованароджаных у жанчын пасля 40 гадоў. І гэта таксама адметнасць дня.

Кансультаванне па пытаннях рэпрадуктыўнага здароўя можна атрымаць у школе мацярынства, якая працуе ў жаночай кансультацыі. Пасля рамонту ў гэтым пакоі ўтульна, светла і камфортна. Райвыканкам да «наваселля» падарыў тэлевізар з шырокафарматным экранам. Набыта мяккая мэбля. Акушэрка Алена Бурдзейка гаворыць, што ўся работа школы мацярынства накіравана на тое, каб зменшыць колькасць перарыванняў цяжарнасці, фарміраванне стэрэатыпаў паводзін, бяспечных для здароўя і жыцця, падрыхтоўку жанчыны і яе сям’і да цяжарнасці і родаў.

Акушэркі Святлана Вазнюк і Алена Крымская таксама выказваюць свой настрой адносна пазітыўных змен па паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі. Яны гавораць, што вельмі прыемна бачыць знаёмыя твары жанчын, якія зноў звярнуліся ў жаночую кансультацыю, каб стаць на ўлік па другой ці трэцяй для іх цяжарнасці.

Клопат кіраўніцтва і жаночай кансультацыі, і райбальніцы ўкамплектаваць гэтае аддзяленне ўсёй неабходнай сучаснай дыягнастычнай апаратурай. Да паслуг пацыентак – апаратура, на якой праводзіцца кальпаскапія для прафілактыкі новаўтварэнняў. Запланавана набыццё апарата для ультрагукавога даследавання органаў. Аддзяленне развіваецца і будзе развівацца, таму што ніколі не аслабне ўвага да такога прыярытэтнага пытання, як ахова здароўя жанчын і дзяцей, што ляжыць у аснове шчаслівага будучага нашай краіны.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

На здымках: рабочыя будні (злева направа) акушэрак Алены Бурдзейка, Алены Крымскай і ўрача Маі Цераховіч; загадчыца жаночай кансультацыі Зінаіда Туміловіч; да доктара; акушэрка Святлана Вазнюк падчас прыёму.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПРАЯЎЛЯЮЦЬ УМЕННЕ І ІНІЦЫЯТЫВУ

Паважаныя калегі! Слаўныя ветэраны медыцынскай працы! Шчыра віншую вас з цудоўным і асабліва значным для ўсіх нас прафесійным святам – Днём медыцынскага работніка.

З упэўненасцю магу сказаць, што мы, медыкі прафілактычнага накірунку, маем усе падставы ганарыцца сваёй прафесіяй, накіраванай на забеспячэнне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту, захаванне і ўмацаванне здароўя, фізічнага і духоўнага развіцця, актыўнага даўгалецця людзей.

Нягледзячы на тое, што ў санітарнай службе не прынята гаварыць аб дасягненнях, не магу не адзначыць ролю калектыву раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў зніжэнні год ад году ўзроўню інфекцыйных захворванняў, падтрыманні рэкамендаваных САЗ узроўняў ахопу насельніцтва прышчэпкамі. У выніку ў раёне на працягу апошніх гадоў не рэгіструюцца такія небяспечныя інфекцыі, як дыфтэрыя, краснуха, слупняк, адзёр, поліяміэліт, коклюш, эпідэмічны паратыт. Адзначаецца станоўчая тэндэнцыя да якасці харчовай прадукцыі, пітной вады, паляпшэння ўмоў працы на прадпрыемствах горада, санітарна-тэхнічнага стану ўстаноў выхавання і адукацыі і раду іншых паднаглядных аб’ектаў.

Усё гэта – справа ўмелых рук калектыву раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, кожны член якога заслугоўвае самых цёплых слоў удзячнасці. З году ў год прафесіянальна выконваюць пастаўленыя задачы і заўсёды дасягаюць мэты загадчык аддзела гігіены А. В. Лойка, загадчык аддзела эпідэміялогіі І. А. Пятровіч, урач-гігіеніст Н. У. Рык, памочнікі ўрача-гігіеніста Г. В. Лябедзька, Т. Л. Пархімовіч, памочнік урача-валеолага А. С. Шыдлоўская, фельчары-лабаранты М. А. Трацяк, І. Ю. Маскаленчык, А. Л. Сабалеўская, санітарка Л. А. Казацкая. Адказна кіруе аддзелам прафілактычнай дэзынфекцыі І. А. Сахар. Творча падыходзіць да справы наша моладзь у асобах памочніка ўрача-эпідэміёлага    Л. М. Садоўскай, Т. С. Лук’янёнак, фельчара-лабаранта С. А. Лявонцьевай, пераймаючы вялікі вопыт у калег Г. А. Кузняцовай, Я. М. Лапко.

За дакладнасць, аператыўнасць у пытаннях фінансавання статыстыкі, справавытворчасці транспартнага суправаджэння хачу сказаць дзякуй галоўнаму бухгалтару М. А. Шукайла, бухгалтару Г. В. Крыцук, адказнаму за справавытворчасць С. Ф. Мікшута, медстатыстыку Г. А. Францкевіч, а таксама нашым вадзіцелям.

З асаблівым пачуццём удзячнасці адрасую свае віншаванні ветэранам службы за іх добрасумленную працу і адданасць прафесіі – М. К. Калкоўскай, В. Я. Гіпіч, І. М. Радзівановіч, І. У. Стома, В. М. Федаровіч, Г. Я. Целянковай.

Паважаныя калегі! Шчыра жадаю ўсім вам і вашым блізкім добрага настрою, моцнага здароўя, новых працоўных дасягненняў, шчасця і дабра!

Ігар КУНЦЭВІЧ, галоўны ўрач ДУ «Стаўбцоўскі РЦГіЭ»

 

З МАЛАДЫМІ СПЕЦЫЯЛІСТАМІ

Папаўненне кадрамі – у ліку з першачарговых задач сферы аховы здароўя раёна. Таму навіна аб тым, што размеркаванне ў Стаўцоўскую раённую бальніцу атрымалі шэсць урачоў, усіх парадавала. У першую чаргу кіраўніцтва райбальніцы імкнецца закрыць вакантныя пасады ў сельскіх амбулаторыях. Тры ўрачы агульнай практыкі паедуць працаваць у Старасвержанскую, Вішнявецкую, Шашкоўскую амбулаторыі.

Сярод маладых спецыялістаў – участковы тэрапеўт, участковы педыятр і неўролаг. Адметна, што з шасці маладых урачоў – два выпускнікі школ нашага раёна. Атрымалі размеркаванне ў наш раён і 17 спецыялістаў сярэдняга медыцынскага персаналу, якія навучаліся ў Маладзечанскім, Слуцкім і Барысаўскім медкаледжах.

Пашыраецца практыка падрыхоўкі спецыялістаў па мэтавых накіраваннях. І ў гэтым годзе выпускнікам школ раёна выдаюцца накіраванні на вучобу.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *