Чароўнае «Дрэва жаданняў»

Акцыі Нумары

6
Шматразовае «дзякуй» акурат на стары Новы год чулася ў Стаўбцоўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Рэха яго адгукалася ў сэрцах усіх прысутных…
У гэты адметны дзень у актавай зале цэнтра ладзіўся заключны этап дабрачыннай каляднай акцыі «Дрэва жаданняў». Хваляваліся супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў на чале з Наталляй Макавай – ініцыятары і арганізатары гэтай акцыі, дырэктар цэнтра Дзіяна Ранцюк, якой было прадастаўлена права адкрываць акцыю.
6a
Да ўдзелу ў фінальным мерапрыемстве былі запрошаны ўсе 25 маладых людзей, якія наведваюць аддзяленне, іх бацькі і, канешне, шаноўныя госці – спонсары, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія знайшлі магчымасць выканаць пажаданні маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Кожны з іх папярэдне выказаў сваю мару ў адмысловым лісце да Дзеда Мароза.
Сярод гасцей – дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг № 624 г. Стоўбцы філіяла № 500 – Мінскага ўпраўлення ААТ ААБ «Беларусбанк» Людміла Стралкоўская, старшыня раённага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Жанна Лысая, старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Калодзінская, кіраўнік разлікова-касавага цэнтра № 18 у г. Стоўбцы філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» – Мінскае абласное ўпраўленне Леанід Лобка, дырэктар Стаўбцоўскіх электрычных сетак Уладзімір Рублеўскі, начальнік раённых электрычных сетак Вадзім Качановіч, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Іван Загдай, дырэктары ААТ «Каганец» Пётр Малахаў і ААТ «Рочавічы» Святлана Міхалевіч, дырэктар Стаўбцоўскага ПМС Юрый Скармаховіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Ірына Гурбо, начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Міхаіл Касабуцкі, індывідуальныя прадпрымальнікі Канстанцін Чайкоўскі і Святлана Лапко.
Называючы прозвішчы кіраўнікоў і арганізацыі, якія адгукнуліся на дабрачынную акцыю (на жаль, ёсць і такія, хто адмовіўся, праігнараваў), яе арганізатары ўшаноўваюць такім чынам гэтыя калектывы, аддзячваюць ім за клопат і ад душы жадаюць, каб дабро, якое яны зрабілі для іншых, прарасло для іх самымі чаканымі здабыткамі і поспехамі ў працоўнай дзейнасці, моцным здароўем і шчасцем іх блізкіх.
Усё атрымалася, таму што на свята ў цэнтр завітала з песнямі талака калядоўшчыкаў. У іх ролі – дзеці і педагогі Навасвержанскага філіяла Старасвержанскай дзіцячай школы мастацтваў і, у прыватнасці, дзіцячы ансамбль народнай песні «Кропелька» пад кіраўніцтвам Лідзіі Варывоцкай. Яны аздобілі сваю праграму каларытным выкананнем песень нашых бабуляў, такой артыстычнай непасрэднасцю, што заўсміхаліся ўсе, хто быў у зале, і не шкадавалі апладысментаў.
Пад калядны перазвон з’явіўся і сам Дзед Мароз – каб уручыць наведвальнікам аддзялення падарункі, якіх яны чакалі. І яны не засталіся ў даўгу – сваімі рукамі змайстравалі і ўручылі спонсарам віншавальныя паштоўкі. Ад імя бацькоў падзякавала ўсім Людміла Крамко. Адна з наведвальніц аддзялення – Кацярына Кошаль – падрыхтавала частушкі.
Дабрачыннасць у пашане заўсёды, незалежна ад святочных нагодаў, таму і кажуць арганізатары акцыі: «Да сустрэчы!». Патрэбу ў спонсарскай падтрымцы мае і само аддзяленне, у якім займаюцца маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Шэсць гадоў яго дзейнасці – узрост сапраўды юны, патрабуе ўвагі. У першую чаргу ёсць неабходнасць у тэхнічным і іншым аснашчэнні. У аддзяленні будуць рады любой дапамозе.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ
НА ЗДЫМКАХ: у тэрытарыяльным цэнтры – падвядзенне вынікаў дабрачыннай каляднай акцыі «Дрэва жаданняў».

Сэрцы – дзецям
Раённае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду правяло традыцыйную ражджэственскую акцыю «Нашы сэрцы – хворым дзецям» для аказання матэрыяльнай, медыцынскай дапамогі дзецям-сіротам, інвалідам, хворым дзецям.
На яе адгукнуліся ўстановы адукацыі раёна, некаторыя прадпрыемствы. Сабраныя грашовыя сродкі – больш за пяць мільёнаў рублёў – паступілі на рахунак абласной арганізацыі Беларускага дзіцячага фонду. Як сказала старшыня раённай арганізацыі Святлана Блашко, гэтыя сродкі будуць выкарыстаны для аздараўлення дзяцей за мяжой і правядзення мерапрыемстваў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *