Першая прадукцыя

Нумары Прамысловасць

image_pdfimage_print

На заводзе высокадакладнага чыгуннага ліцця на філіяле ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы» пачалі выпуск першай прадукцыі.

– План на чэрвень – выпусціць дзве тысячы адлівак гільзаў блока цыліндраў, – адзначае галоўны інжынер філіяла Леанід Журкевіч. – Шэф-мантаж, праведзены нямецкімі спецыялістамі, завершаны. Мы выйшлі ў гэтым месяцы на самастойную работу.

Але сувязь вытворцаў з замежнымі партнёрамі працягвае заставацца цеснай. Нішто новае, як вядома, не прыходзіць з лёгкасцю, без праблем, тым больш, калі размова ідзе пра такі сур’ёзны праект, як вытворчасць высокадакладнага высокатрывалага чыгуннага ліцця. Гэты праект з’яўляецца ўнікальным для Беларусі, інавацыйным, імпартазамяшчальным. Ён прадстаўлены самымі сучаснымі тэхналогіямі, замежным высокатэхналагічным абсталяваннем. Іх неабходна асвойваць. «Будзем набіраць кадры, вучыць іх, – гаворыць Леанід Журкевіч. – Пакуль работа на «ліцейцы» арганізавана ў адну змену, але да канца бягучага года плануем выйсці на трохзменны рэжым работы».

З кожнай плаўкі адбіраюцца пробы і праводзіцца лабараторнае даследаванне гільзаў –  хімічная і металазнаўчая экспертызы, праверка на часовае супраціўленне разрыву і цвёрдасць. Калі ўсе параметры адпавядаюць стандартам, гільзы ідуць у работу (на нямецкім абсталяванні гарантавана не больш за 2-3 працэнты браку).

На першым часе выпушчаныя гільзы накіроўваюцца для вытворчасці запчастак.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *