Пытанні сацыяльнай абароны насельніцтва і занятасці – на кантролі

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

image_pdfimage_print

Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці праведзены маніторынг выканання патрабаванняў заканадаўства аб занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва.

Вынікі праведзенага маніторынгу паказалі, што звесткі аб свабодных рабочых месцах (вакансіях), якімі валодаюць упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Барысаўскага, Пухавіцкага, Салігорскага, Уздзенскага раёнаў і г. Жодзіна, не адпавядаюць фактычнаму стану спраў у арганізацыях.

Пры вывучэнні пытання выяўлена, што асобнымі прадпрыемствамі інфармацыя аб вакантных месцах прадастаўляецца ў службу занятасці нясвоечасова і не ў поўным аб’ёме. Акрамя таго, існуюць факты ўказання ў паведамленнях аб колькасці вакантных рабочых месцаў, напраўленых у службы занятасці, дыскрымінацыйных умоў па нацыянальных і гендарных прыкметах.

Таксама ўстаноўлены факты незаконнага і неэфектыўнага выкарыстання сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Паводле вынікаў праведзенага маніторынгу мясцовым выканаўчым органам улады накіравана інфармацыя для прыняцця мер рэагавання ў адносінах да кіруючых асоб, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства, а таксама рэкамендавана забяспечыць здзяйсненне прававых і арганізацыйных пытанняў занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пытанне выканання заканадаўства аб занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва знаходзіцца ў Камітэце дзяржкантролю Мінскай вобласці на рабочым кантролі да ўхілення выяўленых парушэнняў.

Упраўленне кантролю бюджэтна-фінансавай сферы і дзяржаўных органаў Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *