Адчыніць чароўны куфэрак

Культура Нумары

image_pdfimage_print

22-24 мая адбылася адна з самых яркіх падзей года ў культурным жыцці Любаншчыны – Х абласны фестываль тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак».

Фестывалю сёлета споўнілася дваццаць гадоў, дзясяты раз юныя тэатралы сабраліся разам, каб адчыніць  «Чароўны куфэрак».  Юбілей – час падвядзення вынікаў. Таму і былі запрошаны лепшыя калектывы Мінска і Мінскай вобласці.

Дзесяць гадоў таму пачыналася ўсё з беларускіх народных казак, лічылак, дражнілак,  забаўлянак, невялічкіх прадстаўленняў, а сёння на фестывальных пляцоўках можна ўбачыць і складаныя драматычныя творы.

 Прысвечаны  фестываль 210-годдзю з дня нараджэння вядомага сусветнага казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсэна. Але ж Андэрсэнам фестываль не абмежаваўся: былі і класіка, і філасофска-драматычныя творы. Не забыліся і пра сваё роднае, беларускае. Таму і быў запрошаны ў Любань традыцыйны беларускі тэатр «Батлейка»  ДУА «Дзераўнянская дзіцячая школа мастацтваў» (рэжысёр Наталля Сіняўская). Юныя артысты Анастасія Жодзік, Таццяна Касцюкевіч, Юлія Пугач, Іван Сіняўскі, Надзея Трасцянка прадставілі лялечны спектакль – варыяцыі на тэмы народных казак – з вельмі казачнай назвай «Жылі-былі…» Свае добразычлівыя ўражанні ваказвалі члены журы. А журы было прафесійнае, таму работа маладых артыстаў ацэньвалася па-даросламу. Старшыня фестывалю – дэкан тэатральнага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў Уладзімір Мішчанчук,  рэжысер і выкладчык каледжа мастацтваў Міхаіл Мішын, загадчыца літаратурнай часткі тэатра юнага гледача Жанна Вашкевіч, малады драматург Таццяна Ламонава, тэатральны крытык з газеты «Культура» Надзея Бунцэвіч.

Дарэчы, сёлета арганізатары фестывалю вырашылі, што тэатральных падмосткаў для артыстаў ужо мала, надышоў час «выходзіць у людзі». І ў суботу вечарам на Любанскай гарадской плошчы прайшоў творчы тэатральны хаўрус. Юныя артысты прынялі ўдзел у карнавальным шэсці, прадставілі свае цікавыя нумары ў тэатральна-балаганнай дзеі.

  У гэтай творчай атмасферы ўзорны лялечны тэатр «Батлейка» ДУА «Дзераўнянская ДШМ» быў узнагароджаны дыпломам «За адметнае творчае пераасэнсаванне і развіццё традыцыйнай батлейкі», а яго ўдзельніца Таццяна Касцюкевіч – «За выразнасць і артыстычнасць выканання ролі ў спектаклі».

Алена ШУЦЬКО

 

ДЫПЛОМЫ ВУЧНЯМ І НАСТАЎНІКАМ

Таленавітыя баяністы Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Ганна Абрамовіч, Паліна Міткевіч, Лявон Несялоўскі і Дзмітрый Хвалей удзелам у Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва «ЛьВенок», які праводзіцца ў Лідзе, завяршылі вельмі паспяховы для іх навучальны год. На працягу яго яны сталі ўдзельнікамі шматлікіх конкурсаў і атрымалі нізку лаўрэацкіх дыпломаў. Для іх – гэта вялікая праца.

На конкурсе «ЛьВенок» Ганна Абрамовіч у малодшай групе атрымала лаўрэацкі дыплом ІІІ ступені, Дзмітрый Хвалей і Паліна Міткевіч у сярэдняй групе – лаўрэацкія дыпломы  ІІ ступені, Лявон Несялоўскі ў старэйшай групе – лаўрэацкі дыплом ІІІ ступені.

За якасную падрыхтоўку дзяцей да конкурсу журы ўзнагародзіла дыпломамі выкладчыкаў Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Генадзя Несялоўскага, Сяргея і Людмілу Крамко.

Лета – час аднавіць свае сілы перад новымі конкурсамі. Гэтыя вучні паспяваюць адпачываць,  не трымаючы ў чахле свае музычныя інструменты. Доўгія летнія дні дазваляюць прысвяць час і любімаму занятку – музыцы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *