Удалы дэбют Ганны Абрамовіч

Культура Нумары

встречі
У Мінску адбыўся ІІ Міжнародны конкурс-фестываль «Славянскія сустрэчы», арганізатарамі якога выступіла творчае аб’яднанне «Трыумф» горада Санкт-Пецярбург пры падтрымцы SANARTIS S.R.O. Прага. Прыняць удзел у ім былі запрошаны дзіцячыя і маладзёжныя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з розных краін Еўропы.
Конкурс праходзіў у светлыя ражджэственскія дні, таму асаблівай танальнасцю былі афарбаваны выступленні салістаў і ансамбляў, майстар-класы ад вядучых спецыялістаў Беларусі.
На гэты прадстаўнічы конкурс выкладчыца Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Людміла Крамко падрыхтавала дзяўчынку Ганну Абрамовіч, якая займаецца ў другім класе школы мастацтваў і іграе на баяне. Ганна паспрабавала ўжо свае сілы ў мінулым годзе ў конкурсе «Лідскі вянок» і адзначана дыпломам за паспяховае выступелнне.
А цяпер юнай баяністцы дастаўся лаўрэацкі дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Першы дэбют. Інструментальная творчасць». Васьмігадовай Анечцы давялося сапернічаць з маленькімі выканаўцамі з Мінска, Каўрова Уладзімірскай вобласці, Смаленска, Новамаскоўска Тульскай вобласці і іншых гарадоў. Ганна Абрамовіч настолькі выдатна сыграла, што журы адзначыла не толькі дзяўчынку, але і выкладчыцу, уручыўшы Людміле Крамко падзячнае пісьмо за работу з адоранымі дзецьмі і аказанне ім дапамогі ў рэалізацыі свайго творчага патэнцыялу.
Што датычыць Людмілы Крамко, то стаж яе работы ў Стаўбцоўскай дзіцячай школе мастацтваў складае 35 гадоў. Людміла Станіславаўна шмат працуе з адоранымі дзецьмі. Двойчы яе вучні ўдзельнічалі ў прэстыжным рэспубліканскім конкурсе імя І. Жыновіча, былі пераможцамі іншых музычных конкурсаў.
Цяпер Людміла Станіславаўна рыхтуе Ганну Абрамовіч для ўдзелу ў конкурсе юных выканаўцаў, які адбудзецца ў сакавіку.
Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *