У рэжыме відэаканферэнцыі

Нумары

image_pdfimage_print

У зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася нарада, на якой падводзілі вынікі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за пяць месяцаў бягучага года. Падкрэслівалася, што за гэты перыяд сельгаспрадпрыемствамі надоена 34910,6 тоны малака, што складае 110,9 працэнта да леташняга паказчыка. У сярэднім ад кожнай каровы атрымана 2 186 кілаграмаў малака, плюс 115 кілаграмаў да мінулагодняга. У мясной галіне  сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы склалі  552 грамы – 100,7 працэнта.

Разгледжаны і іншыя пытанні. У прыватнасці, тэрміны завяршэння будаўніцтва кармавых сталоў, узвядзенне «клюшачнікаў» і сянажна-сіласных траншэй. Падвёў вынікі нарады першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Дзяніс Колесень.

Варта адзначыць, што ўпершыню нарада праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *