Справа даспадобы

Год моладзі Нумары

Таццяна Ільіна працуе дыспетчарам у ААТ «Вішнявецкі-агра». Прыехала ў Вішнявец па збегу жыццёвых абставін. Дырэктар таварыства прыняў Таццяну ветліва і пасля размовы прапанаваў месца дыспетчара. Яна згадзілася. Расказвае, што спачатку было нялёгка, але за два месяцы асвоіла работу. Дапамаглі спецыялісты таварыства, падказалі, на што звярнуць увагу. Якраз прыдалося і веданне камп’ютара.

– Увогуле я маю сярэднюю спецыяльную адукацыю, навучалася ў Мірскім дзяржаўным мастацкім прафесійна-тэхнічным каледжы, – сказала Таццяна. – Але набытая прафесія не стала для мяне лёсавызначальнай. Больш падабаецца канторская работа: з людзьмі, з паперамі. Таму і скончыла дадаткова курсы бухгалтараў. Ёсць намер працягваць вучобу далей, у планах – вучыцца на сакратара. А ў перспектыве – атрымаць вышэйшую адукацыю.  

Работа дыспетчара Таццяне Ільіной па душы, адчувае яна сябе на гэтай пасадзе камфортна. Кіраўніцтва таварыства ёю задаволена, з абавязкамі спецыяліст спраўляецца. Маладая і хуткая на пад’ём Таццяна своечасова выдае дакументы і прымае «факсы». Ёй уласцівы такія рысы характару, як сумленнасць і дабрыня. Калі выдасца вольная хвілінка, то займаецца сваім любімым хобі – дэкарыраваннем бутэлек каляровай соллю, а да гэтага майстравала вырабы з саломкі і вышывала бісерам.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *