Падзеі і здарэнні

Нумары Падзеі і здарэнні

image_pdfimage_print

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, зроблена адзнака аб скасаваннні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шасцёра маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Аляксандра Фомчанка, Марыя Яфімчык, Глеб Леончык, Ілья Лойка, Вячаслаў Трошын і Ксенія Карсека.

Зямны шлях закончыўся для 12-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі загаранне хлява жыхара Хатоўкі. Агнём знішчана пабудова і трактар «МТЗ-80» з прычэпам, якія знаходзіліся там. Прычына пажару ўстанаўліваецца, матэрыял перададзены ў райаддзел міліцыі.  

Міліцыяй зарэгістравана 132 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана пяць крымінальных спраў, у чатырох з іх устаноўлены падазраваемыя. Тры справы датычаць махлярства.  На вуліцы ў Навапольцах матацыкліст наехаў на пешахода і нанёс яму цяжкія траўмы.

Пракуратурай раёна праведзены аналіз выканання жыхарамі раёна патрабаванняў адміністрацыйнага заканадаўства. З асобамі, якія дапусцілі наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў, фізічныя або псіхічныя пакуты ў адносінах да іншых, у тым ліку і членаў сям’і, блізкіх сваякоў, і якія не былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з нежаданнем пацярпелага або адмовай яго ад праходжання судова-медыцынскай экспертызы, праведзены прафілактычныя гутаркі. Кожнаму правапарушальніку (24 асобы) аб’яўлена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці падобных паводзін і, у выпадку паўторнага факта правапарушэння, будзе пастаўлена пытанне аб прыцягненні да адказнасці, у тым ліку і крымінальнай, у залежнасці ад цяжкасці наступстваў.

Стаўбцоўскай міжраённай інпекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету складзены пратакол у адносінах да жыхара Баранавічаў, які на вадаёме ў Скамарошках спрабаваў здабыць рака вузкапалага з дапамогай пяці ракаловак. Матэрыял будзе накіраваны ў суд. Браканьеру пагражае штраф больш за 1 800 000 рублёў.

Суд асудзіў да трох гадоў абмежавання волі 20-гадовага стаўбчаніна, які набыў, захоўваў і перавозіў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. 46-гадовы стаўбчанін арыштаваны на пяць сутак за скандал з маці. На 360 000 рублёў пакараны штрафам 44-гадовы мінчанін – у дачным доме ў Ператоках ён вырабіў  40 л брагі.

ДАІ выявіла 224 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – пяць нецвярозых вадзіцеляў і 14 вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 24 недысцыплінаваныя пешаходы і чатыры – веласіпедысты. Здарылася сем дарожных аварый. На дарогах раёна з 20 па 26 чэрвеня праходзіла прафілактычная акцыя «Бяспечны пераход». Пешаходам неабходна быць уважлівымі падчас дарожнага руху, абазначаць сябе ў цёмны час сутак флікерамі. Вадзіцелям за няпропуск пешаходаў на пераходах пагражае штраф да 900 000 рублёў. З пачатку года ў раёне здарылася 13 ДТЗ, у якіх чатыры чалавекі загінулі і 13 – паранены.  

«Хуткая» выязджала да хворых 245 разоў, у прыватнасці пяць выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем. Са Ждановіч дастаўлены у рэанімацыйнае аддзяленне 55-гадовы мужчына, жыхар Мінска, якога ўкусіла змяя. 

Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *