Пастукацца да адзінокіх

Акцыі Нумары Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

Раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа правяла дабрачынную акцыю, у ходзе якой прадуктовыя наборы развезены па дамах хворым, нямоглым, адзінокім людзям. Падтрымку ў правядзенні акцыі в. а. старшыні раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Ганне Русак аказалі спецыялісты раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, старшыня Навасвержанскага сельвыканкама Анатоль Богдан, спецыяліст Старасвержанскага сельвыканкама Таццяна Крывіцкая, якія падрыхтавалі спісы людзей для аказання дабрачыннай дапамогі.

Для інвалідаў, нямоглых людзей такі візіт дабрачынцаў быў прыемнай нечаканасцю. Прыняў удзел у гэтай акцыі міласэрнасці сямігадовы хлопчык Іван Бычко, які сыграў гэтым людзям на флейце, што многіх кранула да слёз.

Падарункі развезены па 40 адрасах.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *