«Раніца» на «Славянскім базары»

Культура Нумары

Народная студыя «Раніца» Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў атрымала афіцыйнае запрашэнне прыняць удзел у Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску.

Выхаванка студыі Вікторыя Стонька ўключана ў склад пяці беларускіх дзяцей, якія запрошаны разам з расійскімі дзецьмі на пленэр, што пройдзе  ў мемарыяльным «Музеі-сядзібе І. Я. Рэпіна Здранева» пад Віцебскам. Падчас пленэра ў палатачнай галерэі будзе экспанавацца  выстава работ дзяцей народнай студыі «Раніца» Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў «70 мірных гадоў», прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі.

У пленэры будзе прымаць удзел і кіраўнік студыі «Раніца» Святлана Калкоўская, мастацкая работа якой, выкананая на папярэднім фестывалі, дэманструецца цяпер у рэзідэнцыі Саюзнай дзяржавы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *