Новы метад лячэння

Навіна дня Нумары

Ва УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» укаранёны новы метад лячэння – пнеўмакампрэсійная тэрапія на апараце «Лімфа-мат» вытворчасці фірмы BOESL (Германія).

Паказанні для лячэння: варыкознае расшырэнне вен; лімфатычныя ацёкі; неўрапатыі і неўралгіі; дыябетычная ангіяпатыя; ішэмічная хвароба ніжніх канечнасцяў; поліартрыты і артрозы; цэрэбральны параліч; посттраўматычныя рубцы, апёкі; атлусценне; цэлюліт; карэкцыя вагі; аднаўленне пасля фізічных нагрузак (і ў спартсменаў) – слабасць, стамляльнасць, бяссонніца.

Працэдуры праводзяцца ў кабінеце № 206 аддзялення медрэабілітацыі на платнай аснове. Кабінет працуе з 08.00 да 20.00.

Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 5-36-10 з 08.00 да 16.00.

Гэтая абвестка з нашай цэнтральнай раённай бальніцы абнадзеіць тых, каму неабходна лячэнне, прытым практычна без хірургічнага ўмяшання, прыёму працяглы час лекавых сродкаў. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, прафесіяналізм медыкаў – усё на службу здароўя насельніцтва.

Пр

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *