Выбары прэзідэнта Беларусі. Каляндарны план

Выбары 2015 Нумары Тэма тыдня

10-07-2015-8

Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі прыняты на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі.

План складаецца з сямі раздзелаў. У прыватнасці, у адным з іх сказана, што мясцовыя ўлады павінны вызначыць месцы, дзе забаронены збор подпісаў, да 17 ліпеня. Ва ўсіх астатніх месцах пікеты будуць дазволены. Таксама да 17 ліпеня неабходна здаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў. Сам збор подпісаў будзе праходзіць з 23 ліпеня па 21 жніўня.

Пры гэтым сакратар ЦВК Мікалай Лазавік удакладніў, што да 23 ліпеня пікеты не будуць лічыцца перадвыбарнымі. Іх правядзенне будзе рэгулявацца законам аб масавых мерапрыемствах.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына дадала, што, калі на перадвыбарных пікетах будуць збіраць подпісы не за вылучэнне кандыдата, а з нейкай іншай мэтай, то гэта будзе незаконна. «За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць», – сказала яна.

Акрамя таго, пытанне аб стварэнні выбарчых участкаў павінна быць вырашана не пазней за 9 жніўня. Спісы грамадзян, якія маюць права галасаваць, павінны быць гатовы не пазней за 25 верасня.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 6 па 15 верасня, а да 26 верасня на выбарчых участках павінны быць вывешаны плакаты з біяграфічнымі данымі кандыдатаў.

Запрашэнне прыняць удзел у выбарах выбаршчыкі атрымаюць не пазней за 30 верасня.

Не пазней як 22 ліпеня будуць утвораны тэрытарыяльныя выбаркамы, а да 26 жніўня – участковыя. З 22 жніўня па 5 верасня трэба будзе падаць у ЦВК дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў. Не пазней як 5 верасня абласныя і Мінская гарадская камісіі падвядуць вынікі збору подпісаў па кожнай кандыдатуры на сваіх тэрыторыях і прадставяць гэтыя вынікі ў Цэнтрвыбаркам.

Датэрміновае галасаванне пройдзе з 6 па 10 кастрычніка.

***

Адзін выбаршчык можа падпісацца за вылучэнне любой колькасці кандыдатаў, але за аднаго чалавека подпіс можна паставіць толькі адзін раз. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Калі ж падпісацца за аднаго прэтэндэнта два разы і больш, то такія подпісы будуць прызнаны несапраўднымі.

Лідзія Ярмошына нагадала, што подпісы будуць збіраць з 23 ліпеня на пікетах, па месцы работы і дома. Трэба не забываць правяраць дакументы ў зборшчыкаў подпісаў. Кіраўнік ЦВК адзначыла, што на папярэдніх выбарах не сустракаліся жулікі, якія працавалі пад выглядам зборшчыкаў подпісаў. Аднак былі такія, якія гаварылі, што збіраюць подпісы за аднаго чалавека, а на самай справе збіралі за іншага.

Кіраўнік ЦВК паведаміла, што кожны выбаршчык можа з 25 верасня прыйсці на свой участак, каб праверыць, ці ёсць ён у спісах.

«Спадзяюся, што выбарчая кампанія будзе не сумнай, не соннай, але пры гэтым не прынясе неспакою і хваляванняў, якія мы мелі ў 2010 годзе, – сказала Лідзія Ярмошына. – Калі мы ўбачым тых, хто мае намер стаць кандыдатам у прэзідэнты, зможам гаварыць аб тым, наколькі вяла або весела пройдзе гэтая выбарчая кампанія».

На пытанне аб тым, якую ацэнку маючым адбыцца выбарам можа даць Захад у асобе наглядальнікаў, Лідзія Ярмошына адказала: «Застаецца толькі верыць у лепшае і працаваць над тым, каб не даваць падстаў для крытыкі». Паводле яе слоў, недахопы можна знайсці ў любой рабоце, але яны не павінны паўплываць на ход выбараў і волевыяўленне грамадзян.

Прыняць удзел у маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах гатовы больш за 70 працэнтаў грамадзян Беларусі – сацапытанне. Такія даныя апытання, праведзенага Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ, агучыў дырэктар цэнтра Давід Ротман у тэлевізійнай праграме «Галоўны эфір».

«Гэтая лічба даволі адносная, але больш за 70 працэнтаў гатовы прыняць удзел у выбарах. Хутчэй за ўсё так і будзе. Гэта даволі вялікі працэнт на сёння. У далейшым ён можа ўзрастаць. Можна ўжо цяпер займацца прагнозамі, і яны будуць даволі дакладныя», – сказаў сацыёлаг.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *