Перад жнівом

Нумары Ураджай

Масавае жніво пачнецца ў гаспадарках раёна літаральна праз дзесяць дзён.

Азімыя і яравыя збожжавыя культуры даспяваюць на плошчы каля 25 тысяч гектараў. Паводле паведаменняў з райсельгасхарча, пасевы выглядаюць няблага. Асабліва яны радуюць у ААТ «Вялікі Двор», дзе папярэдняя ўраджайнасць вызначана ў межах да 80 цэнтнераў. Ёсць спадзяванні на добры ўраджай і ў ААТ «Агранёманскі», «Жацерава», «Каганец», «Рубяжэвічы» і «Дзераўное». Сёлета па праву разлічваюць на добры ўраджай у ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», дзе была праведзена мінімальная апрацоўка глебы сучаснай высокапрадукцыйнай тэхнікай і выкананы пазакаранёвыя падкормкі збожжавых макра- і мікраэлементамі. Галоўнае, каб надвор’е падчас уборачнай паспрыяла хлебаробам. 

На гэтым тыдні шэраг гаспадарак прыступілі да нарыхтоўкі збожжасенажу, а іменна ўбіраюць падгарэўшыя на лёгкіх глебах падчас спякоты ўчасткі збожжавых, пераважна азімай і яравой пшаніцы. Такіх налічваецца ў раёне 1032 гектары. Вызваленыя плошчы будуць выкарыстаны для высявання такой каштоўнай кармавой бабовай культуры, як люцэрна.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *