На Стаўбцоўшчыне

Нумары Раённыя навіны

10-07-2015-11

«БЕЛАЯ РУСЬ» – З ЛЮБОЎЮ ДА ДЗЕТАК

Прадстаўнікі раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» завіталі з кветкамі і падарункамі ў радзільнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.

На Стаўбцоўшчыне шануецца адметная традыцыя – прыходзіць з віншаваннямі да жанчын, якія нарадзілі дзетак у першыя ліпеньскія дні. У даным выпадку іх асабістае, сямейнае свята служыць упрыгажэннем свят дзяржаўных, агульнанародных – Дня Рэспублікі і Дня Незалежнасці.       

На працягу гэтых знамянальных дзён на Стаўбцоўшчыне з’явіліся на свет сем немаўлят – чатыры дзяўчынкі і тры хлопчыкі. Так, Святлана Капур акурат 3-га ліпеня стала шматдзетнай мамай – у яе нарадзілася трэцяе дзіця, трэцяя дачушка. Першынцы з’явіліся ў сем’ях Таццяны Ліпніцкай і Ірыны Ліпніцкай. Сем’і чатырох жанчын – Ларысы Коксаус, Дар’і Шуцько, Таццяны Макарэйка і Вікторыі Каралёвай – папоўніліся другім дзіцем. Таццяна Макарэйка падзялілася апошнімі сямейнымі навінамі: «Абое маіх дзяцей – «святочныя»: сын Яўген нарадзіўся 1-га студзеня, на Новы год, а дачушка, – 3-га ліпеня, у Дзень Рэспублікі. Сын папрасіў: «Сястрычку назавем Марыяй».

З віншаваннямі да шчаслівых матуляў звярнуліся кіраўнік раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», дырэктар школы № 3 г. Стоўбцы Жанна Лысая і член савета арганізацыі, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль. Яны самі матулі, таму ведаюць, што пажадаць тым, хто трапятліва трымае ў руках самы каштоўны, бясцэнны скарб: быць здаровымі разам са сваімі дзеткамі, адчуваць сябе шчаслівымі жанчынамі і мамамі, каб яшчэ не раз завітаць у радзільны дом па новае папаўненне, па сваё шчасце і сэнс жыцця.

Віншаванні маладой маме Ірыне Ліпніцкай суправаджаліся і нечаканым прызнаннем Жанны Лысай:  «Гэта мая вучаніца». Няхай расце ў Стоўбцах маладая дастойная змена!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

НА ЗДЫМКУ: з віншаваннямі ад «Белай Русі» – да маладой шматдзетнай мамы Святланы Капур.

Фота аўтара

 

АБНАЎЛЕННЕ СТАРЫНЫ

Завяршаюцца работы па пракладцы газаправода сярэдняга ціску ў вёсцы Старына.

Трасу газаправода працягласцю пяць кіламетраў работнікі ТАА «Стоўбцыгазбуд» зрабілі вельмі хутка, прыкладна за паўтара месяца. Цяпер эстафету падхапілі работнікі райгаза – яны займаюцца мантажом унутрыдамавой сеткі. У кааператыве – 53 сям’і, прыкладна палову іх складаюць пенсіянеры. Насамрэч, калі на вуліцах Старыны з’явіліся газавікі, колькасць жадаючых газіфікаваць сваё жыллё расце з кожным днём.    

– Усе пытанні, што ўзнікаюць у ходзе работ, стараемся вырашаць цывілізавана, хутка і сумесна, – дае ацэнку супрацоўніцтву і партнёрству старшыня кааператыва Юрый Афанасьеў. У размове ён выказвае задаволенасць работай газавікоў і спадзяецца, што такімі ж шпаркімі тэмпамі будзе весціся і пракладка да вёскі падваднога газаправода высокага ціску. Работы гэтыя запланаваны на восень, калі будзе сабраны ўраджай, бо падвадны газаправод праляжа з бліжэйшых Шашкоў акурат па полі. Адлегласць складае тры кіламетры, і без дзяржаўнай падтрымкі газаправод такога маштабу наўрад ці магчыма пабудаваць.   

Старшыня кааператыва называе актыўных жыхароў Старыны, якія дапамагаюць яму з вырашэннем пытанняў газіфікацыі. Сярод іх – Мікалай Варэнік, Ганна Абрамовіч, Іосіф Войніч, Аксана Барысенка (бухгалтар кааператыва), Галіна Ламака. «У Старыне вядзецца газ дзякуючы такім энтузіястам, як Афанасьевы», – упэўнена старшыня Шашкоўскага сельвыканкама Святлана Якаўлева, маючы на ўвазе і Юрыя Алегавіча, і яго жонку Людмілу Афанасьеўну. Нягледзячы на пенсіённы ўзрост, гэтыя людзі з ахвотай дапамагаюць іншым вяскоўцам. Вёска Старына спадабалася ім, і ў 2010 годзе, прамяняўшы Мінск, яны набылі тут жыллё. За гэты час уліліся ў жыццё вёскі так, што аднавяскоўцы даверылі Юрыю Алегавічу іх самую надзённую праблему – з падводам газу.

– Газіфікацыя вёскі – гэта знак таго, што вёска жывая і мае будучае, – заўважае Юрый Афанасьеў. – Дарослыя дзеці прыязджаюць дадому, і за бацькоў яны не хвалююцца. Думаю, калі сёлета пусцім у дамы прыродны газ, вяскоўцы будуць яшчэ больш задаволены.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ДОМІКІ ДЛЯ ЦЯЛЯТ

Адкрытым акцыянерным таварыствам «Шашкі» набыты нядаўна два драўляныя групавыя домікі для цялят. Выпуск домікаў наладжвае ААТ «Стаўбцоўская ПМК». Устаноўлены яны на МТФ «Дудкі».

Дырэктар сельгаставарыства Валерый Ільюшэнка задаволены, домікі зроблены акуратна, хопіць іх не на адзін год. Цяпер цялятам створаны даволі камфортныя ўмовы ўтрымання. Кіраўнік мае намер купіць яшчэ восем домікаў. Пры гэтым зрабіць таннейшым іх кошт, выдзеліўшы вытворцам неабходныя будаўнічыя матэрыялы.

 

ПАБЫЦЬ БУДАЎНІКАМІ

Аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама праводзіцца заключэнне дагавораў з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  райвыканкама на другасную занятасць вучняў падчас летніх канікулаў.

Па традыцыі, служба  занятасці прадастаўляе вучням магчымасць папрацаваць на рамонце сваёй школы, праполцы і пасадцы зялёных насаджэнняў і атрымаць заработную плату. Да таго ж, выдзяляюцца грошы і на набыццё матэрыялаў. У бягучым годзе з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выдзяляецца для гэтых патрэб 115 мільёнаў рублёў. 120 вучняў старэйшых класаў маюць магчымасць папрацаваць.

У бягучым годзе вучнёўскія будаўнічыя брыгады будуць дзейнічаць у гімназіі № 1, сярэдніх школах №№ 2 і 3 г. Стоўбцы, Аталезскай, Старасвержанскай, Навасвержанскай, Рубяжэвіцкай, Цясноўскай сярэдніх школах.

 

ТЭМП ТРАНСПАРТНІКАЎ

Грузавая тэхніка аўтапарка № 17  задзейнічана як у сваім раёне, так і за яго межамі.

– Знаходзім аб’екты на Віцебшчыне, у сваёй вобласці, напрыклад, цяпер працуем у Салігорску, – адзначае дырэктар прадпрыемства Іван Бычкевіч. – Аказваем паслугі будаўнічым і дарожным трэстам.

У мінулыя гады парк грузавой тэхнікі прадпрыемства папоўніўся новымі машынамі. Транспартнікі працуюць стабільна – па выніках работы за першае паўгоддзе імі выкананы ўсе даведзеныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Самай галоўнай праблемай застаюцца нясвоечасовыя разлікі заказчыкаў.      

 

СПЕЮЦЬ ЧАРНІЦЫ

Аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства развёз ужо нарыхтоўшчыкам раёна тару і сродкі  для закупу чарніц.

У гэтым годзе чарніцы будуць прымаць на агароднінным складзе на прывакзальнай плошчы ў Стоўбцах, на даму ў Налібаках,  будуць працаваць і два раз’язныя нарыхтоўшчыкі. Плануецца закупіць не менш за 40 тон чарніц. Для іх захоўвання ёсць сучаснае маразільнае абсталяванне з праграмным кіраваннем, якое мае камеры ахалоджвання, шокавай замарозкі і захоўвання ягад. Нарыхтоўшчыкі закупяць не толькі дзікарослую вітамінную прадукцыю, але і чорныя і чырвоныя парэчкі з дамашніх садоў.

Паралельна актыўна ідзе закуп гародніны. Па-ранейшаму наладжаны цесныя партнёрскія сувязі са Слонімам, які славіцца сваімі цяпліцамі. Ідзе закуп агуркоў, памідораў, цыбулі, капусты, морквы ў прыватнікаў.

 

А БАЦЬКА ЕХАЎ ПАСАЖЫРАМ…

У мінулыя выхадныя на Стаўбцоўшчыне здарылася дарожная аварыя па віне непаўналетняга матацыкліста.

У другой палове дня 16-гадовы хлопец, у якога не было вадзіцельскага пасведчання, рухаўся на матацыкле па аўтадарозе Дзераўная – Налібакі – Кляцішча. Аварыя здарылася паміж Янкавічамі і Дзераўной, дзе матацыкл сутыкнуўся з аўтамабілем. Аўтамабіль «паехаў» у кювет, а падлетак-матацыкліст з траўмамі – у бальніцу…

Ён быў за рулём і нясе юрыдычную адказнасць за здарэнне, аднак маральная віна за ўсё гэта поўнасцю ляжыць на бацьку. 

– Бацька падлетка, будучы ў нецвярозым стане, таксама ехаў на матацыкле ў якасці пасажыра, але з-за нечаканых абставін (па дарозе яны згубілі кашалёк, і сын вярнуўся, каб пашукаць яго; у гэты час і адбылося сутыкненне) ён не стаў пацярпелым, – апавядае пра падрабязнасці начальнік аддзела ДАІ райаддзела міліцыі Дзмітрый Воранаў і не можа не задацца слушным пытаннем: – Як можна даваць матацыкл непаўналетняму сыну, які не мае вадзіцельскага пасведчання і навыкаў ваджэння?..

Дзмітрый Воранаў падкрэслівае, што на дарогах раёна гэта трэцяе з пачатку года дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам непаўналетніх. Праўда, у двух выпадках пацярпелі дзеці-пасажыры, а вось у гэтым непаўналетні матацыкліст аказаўся і пацярпелым, і вінаватым за здарэнне.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *