Развіваць супрацоўніцтва

Нумары Тэма тыдня

Беларусь гатова актыўна падключыцца да розных напрамкаў супрацоўніцтва з БРІКС. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сустрэчы кіраўнікоў краін, што ўваходзяць у БРІКС, з лідарамі запрошаных дзяржаў.

«Мы даўно і паслядоўна развіваем ідэю «інтэграцыі інтэграцый» у сучасным свеце. Беларусь – гэта саюзнік БРІКС па пабудове ўзаемавыгадных і раўнапраўных адносін паміж Захадам і Усходам, Поўначчу і Поўднем без раздзяляльных ліній», – сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Беларусь можна смела прылічыць да членаў «клуба сяброў БРІКС». Нам удалося выбудаваць узаемавыгадныя адносіны з усімі дзяржавамі аб’яднання», – падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу прысутных на тое, што Беларусь з’яўляецца надзейным і паказальным партнёрам. «Мы не маем канфліктаў на сваёй тэрыторыі і не ствараем праблем суседзям. Стабільна забяспечваем бяспеку агульных граніц, транзіт энерганосьбітаў. Эфектыўна процідзейнічаем наркатрафіку і нелегальнай міграцыі. Праводзім міралюбівую знешнюю палітыку», – сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Як лідар дзяржавы, якая старшынствуе ў 2015 годзе ў Еўразійскім эканамічным саюзе, Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці беларускага боку падтрымаць спецыяльныя фарматы ўзаемадзеяння ЕАЭС і БРІКС. Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь цэніць уклад БРІКС у падтрыманне і абарону на сусветнай арэне інтарэсаў дзяржаў з пераходнай эканомікай і краін, якія сталі на шлях развіцця.

Лідары краін БРІКС прынялі падагульняючы дакумент саміту – Уфімскую дэкларацыю. Цырымонія падпісання гэтага і шэрагу іншых дакументаў адбылася пасля рабочага пасяджэння ў пашыраным складзе.

БРІКС – міждзяржаўнае аб’яднанне Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая, ПАР (далучылася ў снежні 2010 года). Ініцыятарам стварэння аб’яднання выступіў расійскі бок.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *