Ідэі прафсаюзаў – у сучасны фармат

Грамадства Нумары Соцыум

14-07-2015-13

На Стаўбцоўшчыне адбылося выязное пасяджэнне прафсаюзных лідараў пад эгідай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Выязное пасяджэнне на турысцка-экскурсійны комплекс «Высокі бераг» сэрвіснага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Гасцінічны комплекс «Арбіта» было прадугледжана праграмай двухдзённай нарады са старшынямі раённых, гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў з удзелам абласных, Мінскага гарадскога аб’яднанняў прафсаюзаў і членскіх арганізацый Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Адразу ўдзельнікі нарады наведалі вядучыя прадпрыемствы краіны – Мінскі завод халадзільнікаў ЗАТ «Атлант», ААТ «Мінскі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Мінскі трактарны завод» і ААТ «Пеленг». На Стаўбцоўшчыне прапанавалі пазнаёміцца з турыстычным прадуктам на турбазе.

Турбаза грунтоўна падрыхтавалася да сустрэчы гасцей з усёй Беларусі. На паляне ў Дубах прывольна раскінуўся імправізаваны горад майстроў народнай творчасці – візітная картка Стаўбцоўшчыны, яе своеасаблівы брэнд. Майстры прэзентавалі свае вырабы і пры гэтым запрашалі, уцягвалі жадаючых у вір інтэрактыўных заняткаў. Да прыкладу, хтосьці каваў з кавалём падкову на шчасце, ляпіў з ганчаром сувенір з гліны і т. п.

На летняй сцэне, пад буслянкай і векавечнымі дубамі, што памятаюць Якуба Коласа, разгортвалася дзея з элементамі анімацыі паводле твора беларускага песняра – у выкананні  артыстаў сталічнага Тэатра юнага гледача гучала інсцэніроўка ўрыўка з паэмы «Новая зямля». Каравай ад гасціннай Коласавай зямлі прымаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Гасцей вітала і генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Беларустурыст» Людміла Сянькоўская (з нядаўняга часу ўсе турбазы Беларусі пераведзены ў непасрэднае падпарадкаванне гэтага прадпрыемства). Яна адзначыла падарункам самага актыўнага партнёра турбазы «Высокі бераг» – Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў, а таксама – старшыню Стаўбцоўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіну Шапецька. Дзякуючы ініцыятыўнасці Галіны Шапецька рэалізаваны ў раёне сацыяльна-культурныя і турысцкія праекты, і адзін з апошніх – аднаўленне ў Стоўбцах турысцкага бюро.

Выказваючы асабістыя ўражанні і, адначасова, думку сваіх калегаў, Галіна Шапецька звярнула ўвагу на тое, што гэтая сустрэча дала магчымасць пазнаёміцца прафсаюзным лідарам з  розных рэгіёнаў Беларусі, наладзіць дзелавыя  кантакты і абмяняцца вопытам. Групы ўдзельнікаў нарады, якія падчас наведванняў прадпрыемстваў знаёміліся з дзейнасцю іх прафсаюзных арганізацый, наўмысна былі змешанымі, складаліся з прадстаўнікоў усіх абласцей, каб максімальна паспрыяць працэсу збліжэння.  І прэзентацыя Коласавых мясцін – працяг гэтай задумкі.

А ў цэлым, летні перыяд асабліва спрыяе развіццю турызму і турысцкага прадукту. Як заўважыла генеральны дырэктар УП «Беларустурыст»  Людміла Сянькоўская, прадукт гэты – асаблівы, без яго цяжка ўявіць наша жыццё. У сувязі з гэтым дарэчы выглядае ініцыятыва «Беларустурыста» аб прадастаўленні скідак членам прафсаюза на пражыванне ў гасцінічных комплексах ведамаснага падпарадкавання. Разглядаецца пытанне скідак і адносна экскурсійных паездак.     

Карыстаючыся выпадкам, мы папрасілі старшыню Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Орду адказаць на некалькі актуальных пытанняў.

– Міхаіл Сяргеевіч, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць маштабнае, уключаючы выязное пасяджэнне на Стаўбцоўшчыну, мерапрыемства. У нас сапраўды ёсць што паказаць. Якія мэты ставяць перад сабою арганізатары?

– Мерапрыемства наша шматпланавае. У Мінску мы правялі пленарнае пасяджэнне, дзе абазначылі асноўныя аспекты ў рабоце. Затым было наведванне пярвічных арганізацый, і гэта вельмі важна, каб не застойвацца на адным месцы, пераймаць лепшае. Нашы прафсаюзныя камітэты з задавальненнем падзяліліся з калегамі сваім вопытам. А сюды, на «Высокі бераг», прыехалі таму, што гэта турбаза Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, турбаза з вельмі маляўнічымі мясцінамі. Спадзяюся, яны паспрыяюць маім калегам устанавіць даверлівыя ўзаемаадносіны. На гэтай цудоўнай, па-асабліваму энергетычнай зямлі Якуба Коласа, дзе цячэ Нёман – наша беларуская рака, не пакідае адчуванне, што ўсе мы – беларусы, аб’яднаныя адной мэтай – каб наша краіна, наша дзяржава развівалася, паляпшаўся дабрабыт яе людзей. І гэта залежыць ад таго, як мы ўсе будзем працаваць, пераадольваць цяжкасці. Сёння яны ёсць ва ўсіх краінах СНД.

– Прафсаюз прызваны абараняць інтарэсы працоўных. Якую ацэнку вы даяце гэтай рабоце?

 – Прафсаюзы – тая арганізацыя, якая ідзе да людзей і стаіць на сацыяльнай абароне ўсіх, хто працуе. У гэтым накірунку прафсаюзныя работнікі ядуць свой хлеб недарэмна, шмат чаго робяць для працоўных калектываў.

Нядаўна я вярнуўся з Жэневы, са штогадовай канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы. На ёй было прадстаўлена каля 180 краін свету. З’ехаліся члены ўрадаў, прафсаюзаў, наймальнікаў гэтых краін… Я слухаў іх і разумеў: у Беларусі – не горш, а па многіх пазіцыях – нават лепш. І сёння мы сабраліся на сваю рэспубліканскую нараду, каб абмеркаваць, як далей нашу работу рухаць і нарошчваць.

– У гэтым годзе былі ўтвораны новыя фарміраванні – раённыя аб’яднанні прафсаюзных арганізацый. Якія задачы перад імі пастаўлены?

– Федэрацыя аб’ядноўвае 28 галіновых прафсаюзаў, у кожнай вобласці ёсць абласныя аб’яднанні. А вось у раёнах такога аб’ядноўваючага звяна – не было. Мы адчулі, што яго не хапае, па тым, што прафсаюзныя камітэты на прадпрыемствах і ў арганізацыях нярэдка не мелі паміж сабою ніякіх кантактаў, сумесных мерапрыемстваў. Ды і, напрыклад, хто мог прадставіць іх інтарэсы або праблемы на ўзроўні раённага выканаўчага камітэта, папрасіць, пры неабходнасці, падтрымкі і дапамогі?.. Сёння гэтую праблему мы вырашылі: усяго за паўгода стварылі новую структуру. Яна ўключае ў сябе 137 раённых і гарадскіх аб’яднанняў (у кожным раёне аб’яднанне  прадстаўлена адной асобай).

– Прафсаюзы вырашаюць мноства праблем, бяруць удзел у шматлікіх мерапрыемствах, і адно з галоўных на даны момант – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прафсаюзы не будуць стаяць убаку?

– Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прыняла рашэнне аб тым, што прафсаюзы будуць прымаць самы актыўны ўдзел у выбарах. Што такое выбары Прэзідэнта?.. Гэта лёс дзяржавы. Гэта народная, дзяржаўная падзея, калі вырашаецца многае. Азірніцеся навокал – у нас прыгожая краіна, якой можна ганарыцца і – варта ганарыцца.                           

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

На фота – удзельнікі рэспубліканскай нарады. На пярэднім плане – старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда і генеральны дырэктар УП «Беларустурыст» Людміла Сянькоўская.

Фота аўтара

 

ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ

Святочная сустрэча з такой мілагучнай назвай, па-караткевічаўску вобразнай і пранізлівай, адбылася напярэдадні Дня Рэспублікі ў тэрытарыяльным цэнтры.

На сустрэчу сабраліся члены клуба «Гады – не бяда» і літаратурна-музычнай гасцёўні «Ліра» – аматары беларускай прозы і паэзіі, улюбёныя ў родны край людзі. Яны падпявалі і апладзіравалі цудоўнаму творчаму калектыву Наваколасаўскага цэнтральнага Дома культуры «Світанак» (мастацкі кіраўнік – Людміла Сінькевіч), расчуленыя слухалі ў аўтарскім выкананні вершы пра вайну Аляксандры Бібікавай. 

З нагоды вялікага дзяржаўнага свята ўсе сабраліся за салодкім сталом (дзякуй спонсару – прадпрыемству «Гном-сэрвіс»). Кожнаму ўдзельніку сустрэчы былі ўручаны віншавальныя паштоўкі, выкананыя рукамі кіраўнікоў гурткоў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра Таццянай Шаўчук і Людмілай Няверавай.

Пр

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *