Аб падтрымцы ўласных падсобных гаспадарак

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

4 мая 2015 года ў Камітэце дзяржкантролю прайшла гарачая лінія па пытаннях вядзення ўласных падсобных гаспадарак. Ва ўказаны дзень за дзве гадзіны работы паступіла 40 зваротаў. У ліку галоўных пытанняў, якія хвалююць уладальнікаў падсобных гаспадарак, былі наступныя: аб аказанні дапамогі ў апрацоўцы прысядзібных участкаў і пасеву сельскагаспадарчых культур, нарыхтоўцы травяністых кармоў, выдзяленні ўчасткаў для выпасу жывёлы, а таксама аб фактах адмовы ў прыёме лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі ад насельніцтва (малако, цяляты). Інфармацыя па ўсіх пытаннях накіравана губернатару Мінскай вобласці.

Аналіз зваротаў сведчыць аб недапрацоўках з боку кіраўнікоў асобных арганізацый, а ў некаторых выпадках – аб іх ухіленні ад праблем.

Так, на гарачую лінію звярнуліся жыхары вёскі Кавалі Вілейскага раёна. Яны паведамлялі, што ва ўказаным населеным пункце, дзе пражываюць 16 сем’яў, з-за паломкі воданапорнай вежы больш як паўгода адсутнічала вада. Данае пытанне, паводле інфармацыі аблвыканкама, ужо вырашана. Разам з тым, балансаўтрымальнік вежы – ААТ «Вілейскі райаграсэрвіс», куды адразу звярнуліся заяўнікі, іх пытанне праігнараваў.

Толькі пасля інфармавання Мінаблвыканкама былі вырашаны пытанні з добраўпарадкаваннем асобных населеных пунктаў, навядзеннем парадку на зямлі, апрацоўкай прысядзібных участкаў і пасевам сельскагаспадарчых культур, нарыхтоўкай кармоў і т. п. Пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю ў вёсцы Шыпяны Смалявіцкага раёна было выдзелена поле для выпасу жывёлы, а з жыхарамі вёскі Ніўнае Стаўбцоўскага раёна разлічыліся па запазычанасці за рэалізаванае дзяржаве малако.

Практычна ўсіх гэтых зваротаў можна было пазбегнуць, калі б на месцах своечасова рэагавалі на праблемы грамадзян. Трэба адзначыць, што ў даным выпадку, разглядаючы звароты, якія паступілі, некаторыя выканаўцы (Барысаўскі, Валожынскі, Мядзельскі, Старадарожскі раёны) рэкамендавалі заяўнікам ва ўстаноўленым парадку звярнуцца з пытаннем пісьмова, хоць чалавек ужо звяртаўся. Усім гэтым фактам валакіты і бяздзеяння асобных «начальнікаў» будзе дадзена прынцыповая ацэнка. Камітэт дзяржкантролю інфармуе, што паводле заканадаўства аб зваротах грамадзян з усімі пытаннямі ў першую чаргу неабходна звяртацца да прадстаўнікоў мясцовай улады, а ў вышэйстаячыя арганізацыі – толькі ў выпадку нязгоды з атрыманым адказам. Звяртаем увагу, што на тэлефонныя звароты, вусныя заявы, просьбы даецца толькі вусны адказ. Пры немагчымасці вырашэння вуснага звароту заяўнік абавязаны пакінуць пісьмовы зварот, які будзе разгледжаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Арганізацыю абавязковага выканання даручэнняў Прэзідэнта краіны па аказанні дапамогі насельніцтву, якое займаецца вядзеннем падсобных гаспадарак, і прыняцце мер рэагавання з боку мясцовых органаў улады Камітэт трымае на пастаянным кантролі.

Упраўленне кантролю за работай аграпрамысловага, лесагаспадарчага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *