Конкурс ініцыятыў

Навіна дня Нумары

Праект ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» пачынае прыём заявак на 1-шы Конкурс мясцовых ініцыятыў. Даны конкурс праводзіцца ва ўсіх абласцях Беларусі. Агульны бюджэт конкурсу складае 1,23 мільёна долараў ЗША. Прыём заявак ажыццяўлецца з 1 ліпеня 2015 года.

Мясцовая ініцыятыва – гэта план вырашэння адной або некалькіх праблем населенага пункта ці цэлага раёна. Мэта конкурсу – фінансавая падтрымка ініцыятыў, накіраваная на актыўны сумесны ўдзел органаў кіравання і самакіравання, грамадства і бізнесу ў вырашэнні праблем мясцовага значэння.

Максімальны бюджэт, які праект выдзяляе на рэалізацыю мясцовай ініцыятывы, – 18 000 долараў ЗША. Суфінансаванне павінна быць забяспечана ўдзельнікам у памеры не менш за 10 % ад агульнага бюджэту ініцыятывы ў грашовай ці ў неграшовай форме. Ваша ініцыятыва павінна быць накіравана на ўстойлівае развіццё раёна. Заяўнікамі могуць быць некамерцыйныя арганізацыі, выканаўчыя і распарадчыя органы ўпраўлення і іх структурныя падраздзяленні, Саветы дэпутатаў базавага і пярвічнага ўзроўняў, а таксама органы тэрытарыяльнага і грамадскага самакіравання.

Усю інфармацыю можна знайсці на сайце праекта: www. ld-inbelarus.by.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *