На Стаўбцоўшчыне

Нумары Раённыя навіны

17-07-2015-4

АДРАМАНТАВАНЫ ХІРУРГІЧНЫ БЛОК

Завяршыліся рамонтныя работы ў хірургічным блоку паліклінікі. Хоць такія работы ў цэнтральнай раённай бальніцы фактычна не спыняюцца апошнія паўтара года (пасля рамонту адкрываецца то адно, то другое аддзяленне), аднак гэтае завяршэнне многія называлі падзеяй.

Як адзначыла галоўны ўрач бальніцы Святлана Глебка, у цэлым работы ва ўстанове аховы здароўя вядуцца на 11-ці аб’ектах. На ўсіх – гаспадарчым спосабам, што дае магчымасць эканоміць да 25 працэнтаў выдаткаваных пазабюджэтных сродкаў. Літаральна за май – чэрвень удалося асвоіць значную суму – 1,6 мільярда рублёў. Выканалі вялікі аб’ём работ, знайшлі дызайнерскія рашэнні і перацярпелі ўсе нязручнасці для таго, каб стварыць камфортныя ўмовы працы работнікам і знаходжання пацыентам. «Падчас рамонту ішлі спараныя прыёмы хворых. Нязручна, але было дзеля чаго», – падзяліўся малады хірург Андрэй Дудзінскі.

Сучасная аддзелка кабінетаў у аптымістычных танах, з новымі свяцільнікамі і мыйкамі-нержавейкамі, мяккія куткі на калідорах, тэлевізар у фае, жалюзі на вокнах  – відавочна, усё накіравана на пазітыў, выздараўленне.           

– У медыкаў ёсць дастойныя ўмовы працы, заробак… Галоўнае цяпер – каб у адносінах паміж медработнікам і пацыентам прысутнічала чалавечнасць, іх праца не мела скаргаў, – звярнула ўвагу падчас адкрыцця адрамантаванага хірургічнага блока паліклінікі Святлана Глебка. У яе амбіцыёзных планах і тое, што ў бальніцу людзі павінны ісці не толькі са скаргамі на здароўе, а і за прыгажосцю. Для гэтага ў бліжэйшы час тут мяркуюць развіваць папулярную ў жанчын касметалогію, адкрыць кабінет пластычнай хірургіі.  

Выказаў удзячнасць адміністрацыі бальніцы і ўсяму калектыву за зробленае намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель. Затым была экскурсія па паверхах бальніцы, якая толькі пацвердзіла эфектыўнасць і напружанасць праграмы рамонтаў шляхам эканамічнага гаспадарчага спосабу. У гэтай маштабнай рабоце бальніца адчувае ўсямерную падтрымку з боку райвыканкама.

Рамонтныя работы працягваюцца. На даны момант – у санвузлах паліклінікі і на яе ганку, у інфекцыйным, працэдурным кабінетах. На чарзе – радзільнае аддзяленне бальніцы, участковыя бальніцы ў Дзераўной і Рубяжэвічах, дзе патрабуюць замены дзвярныя блокі.

– Аб’ектаў шмат, – падагульвае намеснік галоўнага ўрача па гаспадарчай рабоце Валянціна Папкоўская. Яна ж са сваім дзесяцігадовым стажам работы на гэтай клопатнай пасадзе – ужо і вопытны будаўнік, і рацыянальна-практычны дызайнер. – Калі за мінулы год было асвоена 2,4 мільярда рублёў, то ўжо сёлета – 1,6 мільярда. Праводзім працэдуру закупу матэрыялаў, складаем каштарысную дакументацыю, заключаем грамадзянска-прававыя дагаворы з наёмнымі работнікамі. Каб скараціць тэрміны рамонтаў, працуем па вечарах, у выхадныя дні…

Здаецца, зусім невыпадкова ў абноўленым блоку паліклінікі сустрэлі настаяцеля Свята-Успенскай царквы ў Новым Свержані Сергія Лебедзя. У бальніцы ён не адзін год наведваецца да хворых, каб аказаць ім духоўную падтрымку. У сувязі з тым, што кабінеты і цэлыя аддзяленні перажываюць абнаўленне, святар выказаў адміністрацыі бальніцы свае прапановы аб выдзяленні малельнага пакоя і гатоўнасці прадаставіць тэматычны стэнд для аглядавага кабінета, дзе жанчыны атрымліваюць ад урача кансультацыю і першае пацвярджэнне сваёй цяжарнасці. Для паспяховай дзейнасці ўстановы аховы здароўя адбудзецца і асвячэнне яе кабінетаў і памяшканняў пасля праведзеных рамонтаў.    

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота аўтара                 

 

ПРУДЫ – У ЦЭНТРЫ РЭТРАНСЛЯЦЫІ

Як і планавалася, напрыканцы чэрвеня здадзена ў эксплуатацыю  аўтаматызаваная радыётэлевізійная перадаючая станцыя (АРТПС) у вёсцы Пруды.

– Радыус дзеяння новай станцыі, пабудаванай Беларускім радыётэлевізійным перадаючым цэнтрам, – 27 кіламетраў. Ад яе ўключаны ўсе тры мультыплексы, якія дазваляюць перадаваць дзевяць тэлеканалаў сацыяльнага пакета і  камерцыйныя каналы, усіх – 44, – расказве пра вартасці станцыі, размешчанай у будынку былой школы, начальнік вузла электрычнай сувязі Міхаіл Касабуцкі. – Раней Мінскім філіялам РУП «Белтэлекам» выкананы работы па пракладцы валаконна-аптычных ліній сувязі да аб’екта. На гэтым этапе мы праводзім маніторынг таго, як працуе абсталяванне станцыі.   

Тэхнічныя характарыстыкі здадзенай АРТПС дазваляюць абслугоўваць жыхароў нашага раёна і суседніх. Акрамя прагляду вялікай колькасці тэлеканалаў, у іх ёсць магчымасць слухаць Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё, перадачы мясцовага радыё і т. п.

Варта адзначыць, што на Стаўбцоўшчыне гэта ўжо другая АРТПС. Першая, «Стоўбцы», дзейнічае паблізу Старога Свержаня.

 

МЕТАЛАЛОМ – ДЛЯ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ

Стаўбцоўскі цэх ААТ «Белуторчармет», які заўтра святкуе прафесійнае свята – Дзень металурга,  нарыхтоўвае ў сярэднім за месяц 1 200 тон чорнага металу, прычым кожная трэцяя тона паступае ад насельніцтва.

– Ёсць пералік бытавога лому, які мы прымаем без абмежаванняў, – адзначае начальнік цэха Валерый Шастак. – Пры здачы розных старых механізмаў, агрэгатаў або транспартных сродкаў патрабуем дакумент, які пацвярджае іх прыналежнасць. Разлік са здатчыкамі ажыццяўляем на месцы.

Для людзей здача другасных матэрыяльных рэсурсаў – дадатковая крыніца даходу. Нарыхтоўшчыкі, перш чым везці лом на далейшую, больш глыбокую перапрацоўку, на месцы сарціруюць яго па відах і праводзяць вогненную рэзку. Для якаснага правядзення гэтых работ набылі за апошнія гады грузавы пагрузчык «Катарпілер», які па прадукцыйнасці замяняе некалькі кранаў і спажывае вадкае паліва, што дазваляе эканоміць энергарэсурсы. У карыстанні цэха і спектральны прыбор «Нітон» – для ўстанаўлення хімічнага саставу металу, а таксама дакладныя электронныя вагі, разлічаныя на 60 тон.

Асноўным спажыўцом нарыхтаванага лому з’яўляецца Беларускі металургічны завод і іншыя прадпрыемствы рэспублікі.

 

І ПЯТЫ – НЕ АПОШНІ

Гэтымі днямі на Стаўбцоўшчыне пачаў работу пяты студэнцкі атрад – Next.

Адно са значэнняў Next у перакладзе з англійскай – наступны, што адлюстроўвае развіццё студатрадаўскага руху ў нашым раёне, пераемнасць і сувязь гэтага атрада з атрадамі-«папярэднікамі». Частка іх з’яўляецца  педагагічнымі, а частка – сельскагаспадарчымі.

Пяты, «юбілейны», атрад папоўніў лік сельскагаспадарчых. 21 школьнік (сярод іх – моладзь з гарадскіх школ і Коласаўскай школы) высадзіліся на палетках філіяла «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс». Дзяўчаты і хлопцы заняты на праполцы буракоў. Настрой у іх – працоўны і па-летняму светлы, шматабяцаючы, здольны «адсеяць» любыя цяжкасці. Лідарам у атрадзе з’яўляецца Валянцін Турко. 

 

ЛЮДЗЬМІ І ТЭХНІКАЙ

Як і ў мінулыя гады, на перыяд уборачнай кампаніі на дапамогу сельскагаспадарчым таварыствам камандзіруюцца спецыялісты, накіроўваюцца трактары і аўтамашыны з прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна.

Сёлета да аграрыяў, акрамя ААТ «Рубяжэвічы», прыедуць 24 адзінкі тэхнікі і звыш шасцідзесяці чалавек. Самая масавая «дэлегацыя» прыбудзе ў ААТ «Агранёманскі». Больш за іншых працаўнікоў і тэхнікі прадаставіць сваім падшэфным, мясцоваму таварыству «Шашкі», кіраўніцтва ААТ «ТБЗ «Нёман». З году ў год рупяцца на агранёманскіх палетках работнікі філіяла РУП «Мінскэнерга» Стаўбцоўскія электрычныя сеткі. Перад усімі занятымі на жніве пастаўлена задача своечасова і якасна ўбраць вырашчаны ўраджай.

 

АБМАЛОЦЯЦЬ НА НАСЕННЕ

У ААТ «Шашкі» пад лёнам занята сёлета стогектарная плошча.

Напрыканцы чэрвеня пасевы аглядала камісія, у склад якой увайшлі і прадстаўнікі з ААТ «Мінабллён». Як расказвае дырэктар таварыства Валерый Юльюшэнка, правяраючымі ў асноўным дадзена станоўчая ацэнка. А адзін з участкаў, дзе пасеяны элітны сорт «веста», вылучаны як адзін з лепшых у вобласці.  

– Нам  пастаўлена задача абмалаціць яго на насенне, – дадае Валерый Васільевіч. – Як і ў мінулым годзе арандуем дзеля гэтага бельгійскія камбайны UNION. Варта сказаць, што папярэдне мы апрацавалі пасевы мікраэлементамі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *