Купіце ўчастак у вёсцы

Нумары Соцыум

17-07-2015-6

Індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва не страчвае сваёй актуальнасці. Людзі імкнуцца набыць зямельны ўчастак, каб пабудаваць на ім свой дом. Але ўлічваючы тое, што аб’ёмы будаўніцтва новага жылля ў Мінску будуць скарачацца, мінчанам варта звярнуць увагу на свабодныя зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца за межамі сталіцы. І менавіта ў сельскай мясцовасці. У прыватнасці, у нашым раёне. Купіць тут зямлю могуць усе жадаючыя. Грамадзянам даецца такая магчымасць незалежна ад таго, маюць яны патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў ці не. Аднак апошняй катэгорыі зямельны ўчастак будзе прададзены толькі з аўкцыёну.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *