Пілігрымка ў Польшчу

Навіна дня Нумары

Прыход Святых Пятра і Паўла (вёска Новы Свержань) і Кангрэгацыя місіянераў Святога Сямейства запрашаюць вернікаў каталіцкай, праваслаўнай, пратэстанцкай канфесій, усіх жадаючых прыняць удзел у паездцы-пілігрымцы ў Польшчу. Ад’езд – з Новага Свержаня 7 верасня ў 05.00. Далей маршрут пралягае праз Ціраспаль у Казімеж Біскупі, дзе прадугледжана цырымонія вечных абетаў, а затым наведванне магілы ксяндза Яраслава Зарадскага, які нёс касцельную службу ў Стоўбцах.

Гурка Кляшторная, Гнезда, Гданьск, Сопат, Гдыня, Беласток – усе гэтыя славутыя гарады наведаюць удзельнікі паездкі. Прадугледжаны і адпачынак на моры. Вяртанне ў Беларусь 14 верасня.

Запіс на паездку праводзіцца да 25 ліпеня, таму што як мага хутчэй павінен быць пададзены спіс удзельнікаў паездкі ў Польскае пасольства для атрымання візы. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да ксяндза Яняка Марэка па тэл. 8-033-635-64-80 – МТС.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *