Прэзідэнт Беларусі падпісаў закон аб барацьбе з карупцыяй

Нумары Тэма тыдня

Прэзідэнт Беларусі падпісаў закон «Аб барацьбе з карупцыяй». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Палажэнні закона накіраваны на паслядоўнае ўдасканаленне антыкарупцыйнага заканадаўства Беларусі, у прыватнасці прыняцце дадатковых мер па зніжэнні матывацыі службовых асоб да карупцыйных паводзін, павышэнні ўсведамлення непазбежнасці пакарання за карупцыйныя злачынствы, а таксама на максімальнае ўзмацненне ролі грамадскасці ў выяўленні фактаў карупцыі і інфармаванні аб гэтым праваахоўных органаў.

Закон з’яўляецца цэласным дакументам, які вызначае механізмы папярэджання карупцыі, у тым ліку абмежаванні, што ўстанаўліваюцца для службовых і прыраўнаваных да іх асоб, рэгулюе парадак дэкларавання даходаў і маёмасці такіх асоб, замацоўвае сістэмныя меры па процідзеянні карупцыі.

У дадатак да дзеючых антыкарупцыйных механізмаў законам, у прыватнасці, устанаўліваецца забарона на назначэнне на кіруючыя пасады асоб, звольненых па дыскрэдытуючых абставінах (да заканчэння пяці гадоў пасля такога звальнення), а таксама забарона на прыём на дзяржаўную службу асоб, якія раней учынілі цяжкае або асабліва цяжкае злачынства супраць інтарэсаў службы або звязанае з выкарыстаннем службовай асобай сваіх службовых паўнамоцтваў (бестэрмінова).

Прадугледжваецца пазбаўленне дзяржаўных службовых асоб, якія ўчынілі ў перыяд праходжання службы названыя злачынствы, права на пенсію за выслугу гадоў у адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўнай службе і прадастаўленне толькі пенсіі па ўзросце.

Акрамя таго, удасканальваецца парадак дэкларавання даходаў і маёмасці асобных катэгорый дзяржаўных службовых асоб з мэтай максімальна поўнага ўстанаўлення іх рэальнага маёмаснага становішча.

Уводзіцца механізм канфіскацыі ў дзяржаўнай службовай асобы, якая займае адказнае становішча, а таксама паступіла на дзяржаўную службу шляхам выбрання, маёмасці, кошт якой на 25 працэнтаў і больш перавышае даход, атрыманы гэтай службовай асобай за справаздачны перыяд з законных крыніц.

Уносяцца змяненні ў Крымінальны кодэкс Беларусі, Кодэкс Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях і некаторыя іншыя заканадаўчыя акты з улікам практыкі прымянення заканадаўства ў сферы барацьбы з карупцыяй, а таксама ў сувязі з неабходнасцю ўзгаднення з нормамі закона «Аб барацьбе з карупцыяй».

Уводзіцца інстытут грамадскага кантролю ў сферы барацьбы з карупцыяй, замацоўваюцца формы ўдзелу грамадзян у такой дзейнасці (у тым ліку ўдзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у сферы барацьбы з карупцыяй і ў рабоце камісій па процідзеянні карупцыі).

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *