Акцыі ДАІ

Ахова правапарадку Нумары

БЯСПЕЧНЫЯ КАНІКУЛЫ

З 10 ліпеня ў Мінскай вобласці праводзіцца акцыя «Бяспечныя канікулы», задача якой – не дапусціць дарожна-транспартных здарэнняў з дзецьмі. У гэты час арганізаваны кантроль за перавозкай дзяцей аўтамабільным транспартам, выкананнем вадзіцелямі патрабаванняў п. 178 Правілаў дарожнага руху (аўтакрэсла). Толькі за чэрвень у Мінскай вобласці пад колы аўтамабіля трапілі шасцёра дзяцей…

Паважаныя бацькі, бабулі і дзядулі! Вучыце дзяцей правілам дарожнага руху. Памятайце, што калі вы ведзяце дзіця за руку па абочыне дарогі насустрач руху аўтамабіля, то не спяшайцеся, трымайце малое далей ад праезджай часткі. Перш чым пераходзіць дарогу, спыніцеся, аглядзіцеся. Пераходзьце вуліцу толькі ў месцах, абазначаных знакам «Пешаходны пераход». Не пераходзьце дарогу наўскасяк. Не пакідайце дзіця без нагляду нават у двары свайго дома, не дазваляйце гуляць каля дарогі ці праезджай часткі. Асаблівую ўвагу ўдзяліце дзецям-веласіпедыстам. Калі дзіцяці яшчэ няма 14 гадоў, то не дазваляйце яму выязджаць на дарогу агульнага карыстання. Калі вы сабраліся ў паездку з дзіцем, маладзейшым за 12-гадовы ўзрост, то перавозьце яго толькі ў аўтакрэсле (бустары). Паважаныя дарослыя, беражыце дзяцей!

 

«ФІЛЬТР» НА АЎТАДАРОГАХ

За апошні тыдзень у вобласці адзначаецца рост аварыйнасці па віне нецвярозых і «бяспраўных» вадзіцеляў. У ліку ахвяр – як дарослыя, так і дзеці.

Улічваючы гэтую сітуацыю, у выхадныя дні ДАІ паўсюдна правядзе спецыяльнае мерапрыемства «Фільтр».

Падчас правядзення «Фільтра» на ўчастках аўтадарог і вуліц населеных пунктаў дадатковымі нарадамі ДПС арганізуецца праверка фізічнага стану і наяўнасці вадзіцельскіх пасведчанняў ва ўсіх вадзіцеляў. На выпадак неспынення прадугледжаны нарад ДПС, укамплектаваны спецсродкам «Дзіяна», для прымусовага спынення транспарту.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці дзякуе дысцыплінаваным удзельнікам дарожнага руху за разуменне і заклікае грамадзян да выканання і захоўвання правілаў дарожнага руху. Памятайце, калі вы спынілі нецвярозага вадзіцеля, то вы выратавалі чыёсьці жыццё.

УДАІ УУС Мінаблвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *