Наш гумар на «Славянскім базары»

Год моладзі Нумары

Стаўбцоўcкая каманда вясёлых і знаходлівых «Кароткае замыканне» ўзяла ўдзел у Дні моладзі, што прайшоў у рамках ХХІV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». 

– Дзень моладзі ў рамках «Славянскага базару» – гэта праект грамадскага аб’яднання «БРСМ». Мы прымалі ўдзел у ім упершыню. Запрашэнне атрымала наша каманда вясёлых і знаходлівых «Кароткае замыканне», якая не раз удала выступала на розных фестывалях і сцэнічных пляцоўках, – адзначыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

На «Славянскім базары» святочная калона Мінскай вобласці была прадстаўлена моладдзю Клецкага, Бярэзінскага, Барысаўскага, Капыльскага, Слуцкага, Салігорскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Нясвіжскага і Стаўбцоўскага раёнаў. Са сцягамі і атрыбутыкай БРСМ яна прайшла па вуліцы Леніна фестывальнай сталіцы. Шэсце называлася маладзёжным арт-парадам «БелаРусь у Сэрцы Маім» (у гэтым слогане чытаецца з чатырох вялікіх літар абрэвіятура-назва – БРСМ), і на ім прагучаў і наш раён.

Дзень моладзі адкрыла прэс-канферэнцыя з першым сакратаром ЦК БРСМ Андрэем Беляковым. Згодна з праграмай, адбыліся святочныя выезды байкераў і рэтра-аўтамабіляў, прайшлі фестывалі «Агонь танца» і маладзёжных субкультур, конкурсы барменаў «Мабільная кавярня» і 3D-малюнка. Разам з тым, Віцебск нельга ўявіць без цыркачоў, клоўнаў і мімаў.    

Нашы «кавээншчыкі» Юрый Дзёмін і Дзяніс Пашкевіч сталі ўдзельнікамі акцыі «Мы помнім і ганарымся», падчас якой былі ўскладзены кветкі да мемарыяльнага комплексу ў гонар герояў мінулай вайны. А пазней, на сцэне, прайшло выступленне каманды. «Кароткаму замыканню», як і членам клуба «Пралеска» раённага Цэнтра культуры на чале з Алінай Халявінскай (выстаўка іх работ дапоўніла аздабленне конкурсу «Маладзёжнае падвор’е»), уручаны дыпломы ЦК БРСМ за ўдзел у фінале рэспубліканскага творчага конкурсу «Маладзёжная эстафета. Калейдаскоп гумару» на «Славянскім базары» ў Віцебску».

Са Стоўбцаў на «Славянскі базар» адправіўся вялікі аўтобус аўтапарка № 17. Паклапаціўся пра транспарт аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

У ВЯНОК САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ

Прадстаўніцы Стаўбцоўшчыны Надзея Кузёмка і Аляксандра Харына прынялі ўдзел у абласным этапе конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні ў рамках Х фестывалю «Моладзь за Саюзную дзяржаву».  

Надзея і Аляксандра падрыхтавалі па дзве песні, сярод якіх – «Дзеці вайны», «Навек», «Сваёй Белай Руссю ганаруся», «Сонца». Назвы іх гавораць самі за сябе – разам з пачуццямі любові да Радзімы моладзь носіць у сваім сэрцы запаветныя мары, узнёслы настрой, талент і каханне.

– Сярод прадстаўнікоў Міншчыны стаўбцоўскія дзяўчаты выглядалі дастойна і сваім выступленнем уславілі дружбу народаў і лепшыя традыцыі песеннага мастацтва нашых народаў – беларускага і расійскага, – расказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Паводле вынікаў конкурсу адабраны пераможца – прадстаўнік Міншчыны (арганізатары аддалі перавагу прадстаўніку з Салігорска), які разам з пераможцамі з іншых абласцей Беларусі і горада Мінска прыме ўдзел у заключным этапе Х фестывалю «Моладзь за Саюзную дзяржаву». Ён пройдзе 11-20 верасня ў расійскім горадзе Растоў-на-Доне. 

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *