Калі кіраўніцтва спартыўнае

Нумары Спорт Факты, падзеi, людзi

Футбол – самая папулярная спартыўная гульня практычна ва ўсім свеце. І адна справа быць гарачым прыхільнікам, як кажуць, балельшчыкам той ці іншай знакамітай каманды. Іншая – самому актыўна гуляць у футбол, не зважаючы на тое, што і ўзрост ужо не юнацкі.

Менавіта з мэтай папулярызацыі і развіцця міні-футбола на аматарскім узроўні, прапаганды здаровага ладу жыцця ўпраўленнем спорту і турызму Мінаблвыканкама, федэрацыяй футбола Мінскай вобласці і быў арганізаваны турнір сярод работнікаў апарату аблвыканкама і райвыканкамаў. Сапраўды, калі кіраўніцтва раёна спартыўнае, то і спорт тут будзе на ўзроўні.

Трэба сказаць, каманда Стаўбцоўскага райвыканкама па ініцыятыве старшыні Юрыя Горлава рэгулярна праводзіла трэніроўкі на базе спартыўнага комплексу «Меліяратар» у Дзераўной, на гарадскім стадыёне «Юнацтва». Адным словам, усе былі ў баявой гатоўнасці. І каманда паспяхова адолела папярэдні этап. На занальных спаборніцтвах у Нясвіжы стаўбчане перамаглі каманду Клецкага раёна з лікам 3:1, літаральна разграмілі капылян – 7:2, толькі з гаспадарамі поля атрымалася нічыя – 1:1. Набраных ачкоў хапіла, каб заняць першае месца і атрымаць права выступаць у фінале.

Фінальны турнір праводзіўся ў Дзяржынскім раёне на базе ТАА «Сэрвісны цэнтр «Веста». Урачыста адкрыў спаборніцтвы першы намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Макар. Галоўны суддзя спаборніцтваў Алег Чыкун сігналізуе аб пачатку гульняў.

Аб тым, што будзе няпроста, стала вядома, калі абвясцілі вынікі жараб’ёўкі. Шэсць камандаў-удзельніц падзялілі на дзве падгрупы. Прытым стаўбчане трапілі ў тую, дзе безумоўным фаварытам выглядаў калектыў аблвыканкама. Зразумела, што ў каманды вобласці рэсурс багацейшы, чым у прадстаўнікоў раёнаў. Можа больш справядлівым было б правесці спаборніцтвы, каб усе каманды пасапернічалі паміж сабой. Але такі ўстанавілі рэгламент.

Нашы змагаліся дастойна, але ўступілі камандзе аблвыканкама з лікам 0:2. «Цвёрдым арэшкам» стаў і другі сапернік – калектыў Бярэзінскага райвыканкама, дзе выдзяляўся Яўген Булойчык, які меў добры вопыт удзелу ў футбольных спаборніцтвах. Дарэчы, яго і прызналі лепшым іграком турніру. У матчы з бярэзінцамі стаўбчане стваралі выгадныя моманты, але не пашанцавала іх рэалізаваць, больш удалымі былі атакі сапернікаў, дзве з якіх сталі для іх паспяховымі. Перавагу мела наша каманда над сапернікамі з Мядзельскага раёна, і перамагла з лікам 2:1.

Такім чынам, першае месца заняла каманда Мінскага аблвыканкама, другое – Бярэзінскага райвыканкама, трэцяе – Дзяржынскага, чацвёртае і пятае – Любанскага і Стаўбцоўскага райвыканкамаў, шостае – Мядзельскага райвыканкама. Футбалісты Стаўбцоўскага райвыканкама на пятым месцы. Тое, што наша дружына трапіла ў фінал спаборніцтваў і ўвайшла ў пяцёрку мацнейшых сярод 24 удзельнікаў – гэта поспех. Удакладнім, што ў мінулагоднім падобным турніры стаўбчане былі сярод апошніх. Вопыт набыты, што дапаможа ў далейшым.

Вось яна, каманда Стаўбцоўскага райвыканкама. У яе складзе старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, яго намеснікі Дзяніс Колесень, Сяргей Шэсцель, Аляксандр Цывака, намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарча Іван Загдай, начальнік раённай інспекцыі па экалогіі і ахове навакольнага асяродзя Аляксандр Сарока.

Паказаны добры прыклад. Чаму б і ў калектывах арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак не стварыць футбольныя каманды, якія б у масавых, паўнаважкіх спаборніцтвах, а не толькі ў розыгрышы кубка раёна з лічанымі ўдзельнікамі, маглі змагацца за перамогу. На Стаўбцоўшчыне ж любяць футбол.

Фёдар БАНДАРОВІЧ

 

ДЗЕ ЗДАТНЫЯ ТЭНІСІСТЫ

Пра тое, што ў Стаўбцоўскім доследным лясгасе працуюць здатныя тэнісісты, засведчыла абласная летняя спартакіяда сярод работнікаў Мінскага абласнога дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.

У Маладзечне на базе спартыўна-забаўляльнага цэнтра «Алімпік» сабралася каля 400 удзельнікаў (19 камандаў) з усіх лясгасаў Міншчыны. Сярод іх вызначылася каманда стаўбцоўскіх лесаводаў.

– У шматбор’і «Здароўе» ў сваёй узроставай групе (18-35 гадоў) заняў першае месца майстар лесу Апечкаўскага лясніцтва Вячаслаў Біруля, – расказвае намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа. – Першае месца і ў вальшчыка лесу лесапункта Ігара Калініна – у настольным тэнісе. У  тэнісе сярод жанчын восьмай была інжынер па лесааднаўленні Ганна Крысь. У выніку, у гэтым відзе спорту наша каманда стала прызёрам – заваявала другое месца.

На летняй спартакіядзе стаўбцоўскія лесаводы добра выступілі таксама ў дартсе (чацвёртае каманднае месца), міні-футболе (пятае). А агульны вынік сустрэчы – сёмае месца з 19-ці.

 

ГАЗАВІКІ – ПАЖАРНАЯ КАМАНДА

Каманда з ліку работнікаў Стоўбцырайгаза прыняла ўдзел у першынстве Мінскай вобласці сярод добраахвотных пажарных камандаў, што прайшло на базе Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС Беларусі.

– Вынік выступлення дастойны – дзявятае месца сярод 23-х удзельнікаў. На добрым узроўні пераадолены ўсе тры этапы спаборніцтваў – стометровая паласа з перашкодамі, баявое разгортванне і эстафета, – адзначае намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Кожыч, які займаўся падрыхтоўкай і суправаджэннем каманды.

Заўважым, што газавікі прадстаўлялі Стаўбцоўшчыну і падчас аналагічных спаборніцтваў летась і таксама паказалі сябе моцнай пажарнай камандай.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *