Візіты, праграмы, клопаты

Нумары Раённыя навіны

ВОПЫТ ДЛЯ КАЛЕГ З ЕАЭС

Удзельнікі міжнароднага семінара па абмене вопытам работы натарыяльных супольнасцяў Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі, які нядаўна праходзіў у Мінску, наведалі натарыяльную кантору нашага раёна.

Гэты візіт адбыўся ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў падпісанага ў канцы мінулага года кіраўнікамі натарыяльных палат Арменіі, Беларусі, Казахстана і Расіі Пагаднення аб супрацоўніцтве натарыяльных палат краін – удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза. Асноўнай мэтай гэтага дакумента з’яўляецца стварэнне Еўразійскага саюза натарыяту, які, як плануецца, будзе займацца гарманізацыяй нацыянальных заканадаўстваў аб натарыяце, выпрацоўкай новых спосабаў узаемадзеяння натарыяльных супольнасцяў названых краін, у тым ліку і ўдасканаленнем іх дзейнасці, накіраванай на абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі ЕАЭС.

Зыходзячы з гэтага, гасцей, якія прадстаўлялі натарыяльныя ўстановы Астаны, Ерэвана, Масквы і Самары, цікавілі розныя аспекты працы стаўбцоўскіх натарыусаў. У прыватнасці, аб практыцы здзяйснення выканаўчых надпісаў і арганізацыі натарыяльнага архіва ім расказала загадчыца натарыяльнай канторы Т. Ф. Галаўко, а яе калегі натарыусы Г. У. Чыкун, С. А. Ягадзінская і кансультант А. І. Снігур – аб напрацоўках па забеспячэнні даступнасці для насельніцтва раёна натарыяльных паслуг, па прававой падтрымцы грамадзян, па правядзенні выязнога натарыяльнага абслугоўвання жыхароў аграгарадкоў. Цікавай для прадстаўнікоў натарыяльных супольнасцяў Арменіі, Казахстана і Расіі была і інфармацыя аб магчымасці ўдзелу беларускіх натарыусаў у працэдуры медыяцыі – пазасудовага спосабу вырашэння канфліктаў эканамічнай накіраванасці, фінансавых і маёмасных спрэчак у сямейных адносінах і т. п.

Як адзначыла старшыня Мінскай абласной натарыяльнай палаты А. В. Грынкевіч, наведванне прадстаўнікамі натарыяльных супольнасцяў Арменіі, Казахстана і Расіі натарыяльнай канторы Стаўбцоўскага раёна было ўключана ў праграму міжнароднага семінара невыпадкова. Гэтая ўстанова па шэрагу асноўных паказчыкаў дзейнасці знаходзіцца ў Мінскай абласной натарыяльнай акрузе на лідзіруючых пазіцыях, і вопыт работы яе супрацоўнікаў неаднаразова абагульняўся на рэспубліканскім узроўні. А на гэты раз з лепшымі прафесійнымі напрацоўкамі стаўбцоўскіх натарыусаў з вялікай цікавасцю пазнаёміліся і іх калегі з краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

На здымку: натарыус Святлана Ягадзінская і кансультант Алена Снігур (злева направа) знаёмяць армянскіх калег Лiну Овсепян i Iрэн Саргесян  з парадкам арганізацыі натарыяльнага архіва.

Сяргей ГАЛОЎКА

 

НАРЫХТОЎКА АДДАДЗЕНА ЛЕСАПУНКТУ

Для нарыхтоўкі драўніны і вядзення яе ўліку ў Стаўбцоўскім доследным лясгасе створана асобнае падраздзяленне – «Лесапункт».

– Такое рашэнне прынята на аснове загада Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і з улікам вопыту Фінляндыі, – тлумачыць намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Шарапа. – Асноўная задача лесапункта – нарыхтоўка драўніны на замацаваных за лясгасам тэрыторыях дзяржлесфонду. Прадугледжваецца і аказанне паслуг па нарыхтоўцы драўніны іншым арганізацыям.

Лесапункт размешчаны ў Прудах, аднак нарыхтоўка драўніны вядзецца паўсюдна па раёне пераважна на высечках галоўнага карыстання. У месяц у  сярэднім  выходзіць каля 3,5 тысячы м3 драўніны.

З пачатку 2015 года пачалася распрацоўка дакументацыі, камплектаванне штату і лесанарыхтоўчага абсталявання для дзейнасці новага падраздзялення. Яго матэрыяльна-тэхнічная база складаецца з дзвюх адзінак лесанарыхтоўчай тэхнікі «Харвестар» і дзвюх «Фарвардараў» для вывазкі драўніны, трактара «МТЗ-1221» з прыстасаваннем для тралёўкі драўніны ТТР-411, аўтамабіля «УАЗ» для перавозкі людзей, рубільнай машыны. Колькасць працоўных на даны момант – 21 чалавек. Гэта вальшчыкі лесу і лесарубы, зменныя машыністы, майстар па лесанарыхоўках, бухгалтар. Начальнікам лесапункта прызначаны Валерый Грыгарцэвіч.

Са стварэннем лесапункта «разгрузіліся» леснікі, асноўная функцыя якіх – ахова і абарона лесу ад пажараў, самавольных высечак і іншых парушэнняў заканадаўства.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ДЛЯ ЧЫСТАЙ ВАДЫ

Сёлета на Стаўбцоўшчыне асвойваецца 1,5 мільярда рублёў, выдаткаваных у рамках рэспубліканскай праграмы «Чыстая вада».

Самы буйны аб’ект – будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў аграгарадку Заямнае, на які запланавана больш за 900 мільёнаў рублёў. На даны момант ААТ «Экасэрвіспраект» праводзіць праектныя работы.

У рамках праграмы «Чыстая вада» інстытутам «Белкамунпраект» завяршаюцца праектныя работы па рэканструкцыі гарадскога водазабора «Альхоўка», а таксама праектныя работы па трэцяй стадыі рэканструкцыі (пасля праведзеных геалагічных і геадэзічных пошукаў) ачысных збудаванняў у Стоўбцах.

– Мы працуем над тым, каб выдаткаваныя сродкі былі асвоены, – заўважае намеснік дырэктара аб’яднання камунальных службаў па водаканалізацыйнай гаспадарцы Аляксандр Жыбуль.

 

«ПАЗІТЫЎ» ДЗЕЙНІЧАЕ

У аздараўленчым лагеры «Нёман» пачалася трэцяя змена, на якой прыступіў да працы трэці на Стаўбцоўшчыне педагагічны атрад.

Ён называецца «Ніка», а два першыя педатрады, створаныя пад эгідай БРСМ, насілі імёны герояў мінулай вайны  – У. З. Царука і генерал-лейтэнанта Пліева. Так моладзь у год 70-годдзя Вялікай Перамогі аддае даніну павагі тым, хто абараняў нашу Радзіму ад ворага.       

Падчас канікулаў школьнікі таксама не сядзяць без справы. «Многія з іх звяртаюцца наконт працаўладкавання ў раённы камітэт БРСМ», – адзначе першы сакратар Анастасія Калодзінская.

У ПДУСП «Профі-Аграцэнтр» пакінулі пасля сябе добрую памяць два сельскагаспадарчыя атрады, якія папрацавалі на праполцы цыбулі. На палеткі  СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» выходзіць ужо трэці сельскагаспадарчы атрад, створаны з ліку школьнікаў. Дзяўчаты і хлопцы задзейнічаны на праполцы буракоў. Гэтымі ліпеньскімі днямі шчыруе адзін з атрадаў – «Пазітыў». 

 

РАМОНТ СВІДРАВІН І ВЕЖАЎ

Паўсюдна па раёне праводзіцца бягучы рамонт сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення.

На балансе аб’яднання камунальнай службы ўтрымліваюцца 74 такія аб’екты, у тым ліку 36 з іх былі перададзены гаспадаркамі раёна. «Мы прынялі іх у фактычным стане – цяпер даводзім да дзеючых санітарных нормаў і правілаў, да нармальнага функцыянавання», – падкрэслівае намеснік дырэктара прадпрыемства па водаканалізацыйнай гаспадарцы Аляксандр Жыбуль.

Рамонт свідравін ужо выкананы ў Цеснавой, Налібаках, Засуллі, гарадскім  мікрараёне Акінчыцы і запланаваны ў Вішняўцы, Старым Свержані, Мікалаеўшчыне. Адрамантаваны воданапорныя вежы ў Драздах і Новым Свержані. З усіх 23-х вежаў трэцяя частка ўжо пафарбавана.

Пры падрыхтоўцы да зімы камунальнікі не забываюць і пра дахі. Рамонт іх вядзецца над памяшканнямі водазабора «Альхоўка», гарадскіх ачысных збудаванняў і каналізацыйна-помпавай станцыі. 

 

ТРАТУАР ДЛЯ АДПАЧЫВАЮЧЫХ

Завяршаецца ўкладка тратуарнай дарожкі па вуліцы Танкістаў у Стоўбцах, што надасць нашаму гораду прывабнасці.

Работы вядуцца камунальнікамі акурат на ўездзе ў Стоўбцы з боку Нясвіжа.

Добраўпарадкаванне вялікай вуліцы Танкістаў, якая пралягае праз большую частку горада, пачалося даўно і ажыццяўлялася па частках, паступова, таму даны яе адрэзачак – гэта ўжо фактычна завяршальны штрых. І, дарэчы, з улікам таго, што цяпер многія спяшаюцца па вуліцы Танкістаў у бок Нёмана, то менавіта адпачываючыя першымі і заўважылі перамены.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *