Камбінат – афіцыйна стаўбцоўскі

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося ў мінулую пятніцу, старшынёй Юрыем Горлавым абвешчана важнае, лёсавызначальнае для сённяшняга філіяла «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат», рашэнне.

На пачатку пасяджэння Юрый Горлаў урачыста ўручыў дырэктару філіяла Рамуальдзе Бурдукевіч рашэнне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 627 ад 15 ліпеня 2015 года, падпісанае старшынёй С. Б. Шапірам і кіраўніком спраў І. С. Маркевічам.

У дакуменце гаворыцца: «Мінскі абласны выканаўчы камітэт рашыў: даць згоду прадстаўніку дзяржавы ў органах кіравання адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі мясакамбінат» галасаваць за прыняцце рашэнняў аб рэарганізацыі ААТ «Мінскі мясакамбінат» шляхам выдзялення з яго адкрытага акцыянернага таварыства «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат», аб змяншэнні памеру статутнага фонду ААТ «Мінскі мясакамбінат» у сувязі з названай рэарганізацыяй».     

Прынятае рашэнне аб рэарганізацыі Мінскага мясакамбіната і выдзяленні з яго асобнага прадпрыемства – Стаўбцоўскага мясакансервавага камбіната – гэта сапраўды гістарычнае рашэнне і для мясакамбіната, і для нашага раёна ў цэлым. Каб дабіцца яго, раённым выканаўчым камітэтам у асобе яго старшыні Юрыя Горлава была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа. У станоўчым вырашэнні пытання садзейнічанне аказалі ўрад краіны, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванчанка, Мінскі аблвыканкам.

Перад калектывам мясакамбіната цяпер стаіць шэраг надзённых задач і вялікі аб’ём работы, звязаны з рэалізацыяй механізма адасаблення прадпрыемства. Вытворцы спадзяюцца, што справяцца з ім на працягу жніўня – верасня.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *