Думка завадчан – аб паляпшэнні тэлеэфіру

Нумары Соцыум

На сустрэчы з работнікамі ААТ «Торфабрыкетны завод Нёман» пабываў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, які азнаёміўся з прадпрыемствам, праблемамі і ўмовамі, у якіх працуюць торфабрыкетчыкі.

Для завода сёння не самы лёгкі час. Сярод спажыўцоў падае попыт на яго асноўную прадукцыю – торфабрыкеты. Аднак жа разам з газіфікацыяй важнымі з’яўляюцца і альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Таму вытворцы знаходзяцца ў пошуку новых рынкаў, у тым ліку і замежных. У іх ёсць канкрэтныя напрацоўкі па расшырэнні сыравіннай базы. Кіраўніцтва завода бачыць перспектыву, у будучае глядзіць з аптымізмам, аднак у сучасных умовах для завадчан няма нічога больш важнага, чым эканомія і рацыянальнае выкарыстанне ўсемагчымых рэсурсаў.        

Прыроднае багацце гэтых мясцін – не толькі торф, а і ландшафтная прыгажосць, падкрэсліў падчас сустрэчы і старшыня Белтэлерадыёкампаніі. «Тэлеканалы Беларусі рыхтуюцца да новага тэлесезона. Будзе шмат цікавых праектаў, каб вы, прыйшоўшы з работы, маглі адпачыць каля тэлеэкрана і атрымаць асалоду ад прагляду, – запэўніў Генадзь Давыдзька. – Праблемы ёсць ва ўсіх, і ўсе мы стараемся выходзіць з іх і рабіць якасны прадукт».

Інфармацыйны рынак тэле- і радыёпрадукцыі ў рэспубліцы шырокі і насычаны, але ўвага была звярнута на тэлеканал «Беларусь-2», які, як вядома, аддадзены інтарэсам такой патрабавальнай аўдыторыі, як моладзь. У цэлым кожны з дзеючых каналаў улічвае адраснасць, каб займець свайго слухача або гледача. Пры гэтым, накрываючы для яго «інфармацыйны стол», застаецца важным арыентавацца на час выхаду той ці іншай праграмы ў эфір. Натуральна, што прадукцыя вячэрняя адрозніваецца ад ранішняй.

– Хацеў бы пачуць ад вас пажаданні, прапановы, заўвагі, бо вы і ёсць самы сапраўдны тэлеглядач і радыёслухач, – звярнуўся да торфабрыкетчыкаў Генадзь Давыдзька. – Ваша думка для нас вельмі важная, бо мы, як і ўсе сродкі масавай інфармацыі, стараемся дабіцца аднаго – даверу да сябе».

Каб трымаць узровень гэтага даверу на вышыні,  на тэлебачанні выходзіць нямала інтэрактыўных праграм, так званых прамых эфіраў. «Званіце і гаварыце пра набалелае!» – заклікаў Генадзь Давыдзька.             

Сустрэча працягвалася не так доўга, але аказалася выніковай. Высветлілася, што  на Стаўбцоўшчыне любяць тэлепраект «100 песень для Беларусі». У сувязі з чым Генадзь Давыдзька выказаў прапанову: «Напэўна, варта і Стоўбцы ўключыць у наступны тур гэтай канцэртнай праграмы па малых гарадах Беларусі». Прысутная на сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч падтрымала ідэю: «Мы гатовы прадаставіць для тэлепраекта Старасвержанскі Цэнтр культуры, разлічаны на 340 месцаў».

На развітанне старшыня Белтэлерадыёкампаніі выказаў сваё пажаданне торфабрыкетнаму заводу «Нёман»: «Напярэдадні мы гутарылі са старшынёй вашага раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Горлавым. Ён адзначыў, што займаецца пошукам інвестара для будаўніцтва ў Стоўбцах гандлёва-забаўляльнага цэнтра. У сувязі з гэтым жадаю вашаму заводу паспяховай дзейнасці і развіцця, інвестыцый, каб у будучым вы самі мелі магчымасць выступіць інвестарам, напрыклад, у рэалізацыі сацыяльнага, культурнага і іншых праектаў.     

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

КАГО «ТАРМОЗЯЦЬ» НА МЯЖЫ

Апошнім часам шмат гавораць пра тое, што запазычанасць (па аліментах, штрафах, крэдытах, за паслугі ЖКГ і т. п.) лепш за ўсё пагасіць добраахвотна, без удзелу судовага выканаўцы.

Як падкрэслілі ў аддзеле прымусовага выканання Стаўбцоўскага раёна, перавагі добраахвотных разлікаў можна падлічыць. Так, за прымусовае спагнанне запазычанасці спаганяецца дадатковы збор у памеры 10-ці працэнтаў ад сумы доўгу. Акрамя таго, да даўжнікоў прымяняюцца такія крайнія меры, як часовыя абмежаванні права кіравання транспартным сродкам і права выезду за межы Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, «вяртайце даўгі без нашага ўдзелу» – заклікаюць супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання. Яны звяртаюць увагу і на такі нюанс, як прадастаўленне ў аддзел прымусовага выканання (г. Стоўбцы, вул. Цяністая, 1-а, каб. № 23, тэл. для даведак – 7-18-03) арыгіналаў (а не копій) плацежных дакументаў аб выплаце запазычанасці, а таксама прадастаўленне іх па першым патрабаванні судовага выканаўцы.

Як вядома, супрацоўнікі аддзела наведваюць месцы жыхарства даўжніка, каб праверыць яго маёмаснае становішча і ўстанавіць прычыны невыканання абавязацельстваў, прызначаных судовым прысудам ці выканальніцкім лістом. Не заўсёды ў даўжніка ёсць маёмасць, на якую можа быць абернута спагнанне. Некаторыя даўжнікі, будучы працаздольнымі, не спяшаюцца працаўладкавацца і ўвогуле не прымаюць мер для пагашэння запазычанасці.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *