Неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў

Нумары У Камітэце дзяржкантролю

Камітэтам дзяржкантролю ў ходзе праверкі выяўлены факт неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, накіраваных на рэалізацыю ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы пілотнага праекта па ўкараненні цеплавой помпы з выкарыстаннем  геатэрмальных крыніц энергіі.

Укараненне гэтага пілотнага праекта коштам больш за 1,7 млрд руб. жаданага эканамічнага эфекту не прынесла. Умоўнагадавы эканамічны эфект ад укаранення праекта павінен быў скласці 1200 т у. т., фактычна ж склаў – 46,4 т у.т.

Неабходна адзначыць, што рэалізацыя гэтага праекта з самага пачатку праводзілася з грубейшымі парушэннямі заканадаўства і значнымі недапрацоўкамі. Рашэнне аб рэалізацыі праекта прымалася ў спешцы і без належнага абгрунтавання. Пры ўключэнні ў абласную праграму энергазберажэння пілотнага праекта не былі вызначаны ключавыя складаемыя мэтазгоднасці яго рэалізацыі, у тым ліку эканамічная эфектыўнасць.

Працэдура перамоў па вызначэнні генеральнай падраднай арганізацыі па выкананні комплексу работ на распрацоўцы праектнай дакументацыі і будаўніцтве цеплавой помпы праведзена фармальна, а генпадрадная арганізацыя фактычна была вызначана загадзя.

Пры ўзвядзенні аб’екта таксама мелі месца грубыя парушэнні заканадаўства. У працэсе будаўніцтва неаднаразова пераносіліся тэрміны выканання работ, а прыёмка аб’екта праводзілася камісіяй, якая не ўпаўнаважана гэта рабіць. Недахопы ў рабоце абсталявання не былі ўхілены, не было і заключэння органаў энерганагляду.

Як вынік, уведзеная ў эксплуатацыю цеплавая помпа працавала крыху больш за паўгода. З 2013 года яна не эксплуатуецца.

Матэрыялы праверкі перададзены ў праваахоўныя органы.

Павел ЦЫЦЭНЯ, начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы і дзяржаўных органаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *