Ад хлебаробаў

Нумары Ураджай-2015

Першымі пачалі жніво і адпаведна продаж збожжа новага ўраджаю ў лік дзяржзаказу хлебаробы ААТ «Жацерава». У мінулую сераду аўтамашына таварыства, на якой працуе вадзіцель Уладзімір Аўласін, прывезла азімую пшаніцу. Суправаджала груз галоўны аграном таварыства Іна Леўкавец. Па добрай традыцыі, якая склалася, на цяпер ужо філіяле ААТ «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», Іне Анатольеўне былі ўручаны сноп і каравай. 

– Вы далі ход збожжу новага ўраджаю, і такім чынам наша прадпрыемства пачало прымаць хлеб, – сказаў дырэктар Мікалай Пуляк. – Жадаем вам спрыяльнага надвор’я і важкіх намалотаў.

 Услед за калегамі пачалі пастаўляць пшаніцу дзяржаве працаўнікі ААТ «Вішнявецкі-агра». Жацераўцы  і вішняўчане вырасцілі неблагія ўраджаі. Па атрыманай ураджайнасці і тэмпах уборкі яны ідуць упоравень. Сёлета сельгаспрадпрыемствам нашага раёна неабходна паставіць у засекі дзяржавы 13980 тон збожжа і тры тысячы тон рапсу.

Надзея БАТАЛКА

На здымку – каравай і сноп галоўнаму аграному Іне Леўкавец уручаюць дырэктар філіяла Мікалай Пуляк (справа) і дыспетчар, старшыня прафкама Павел Яраховіч.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

НА ЗБОЖЖАВЫХ ПАЛЕТКАХ

На 30 ліпеня збожжавыя культуры ў гаспадарках раёна ўбраны з плошчы 2978 гектараў, што складае 12 працэнтаў. Намалочана 11944,3 тоны збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 40,1 цэнтнера, што вышэй за мінулагоднюю. Лідзіруюць па тэмпах жніва хлебаробы ААТ «Радзіма Якуба Коласа», дзе абмалочана трэць плошчаў. На другім месцы працаўнікі ААТ «Жацерава», а на трэцім – «Вішнявецкі-агра». Самая высокая ўраджайнасць збожжавых, як і ў папярэднія гады, у ААТ «Вялікі Двор», дзе ў сярэднім на круг камбайнеры намалочваюць 51 цэнтнер. У ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Жацерава» паказчыкі адпаведна 45,7 і 44,7 цэнтнера. Умалотнае азімае трыцікале ў ААТ «Шашкі», збожжавыя палеткі тут аддзячваюць 42,3 цэнтнера на круг.

Працягваецца ўборка азімага рапсу. Пакуль што сярэдняя ўраджайнасць гэтай тэхнічнай культуры ніжэйшая за леташнюю і складае 16,6 цэнтнера масланасення з гектара. Самая высокая яна ў ААТ «Жацерава» – 42 цэнтнеры, у «Агранёманскім» і «Радзіме Якуба Коласа» – адпаведна 34 і 33 цэнтнеры. Гэтыя тры гаспадаркі ўжо завяршылі ўборку рапсу. Прададзена ў лік дзяржзаказу звыш 600 тон масланасення.

 

ДОШКА ГОНАРУ

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 30 ліпеня лепшых паказчыкаў дасягнулі:

– камбайнер ААТ «Вішнявецкі-агра» Віталій Шода, які на камбайне «КЗС-1218» убраў 89,1 гектара і намалаціў 440 тон збожжа;  

– камбайнер ААТ «Вішнявецкі-агра» Уладзімір Ярашэвіч, які на камбайне «КЗС-1218» убраў 68 гектараў і намалаціў 404,4 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Ігара Рокаша і Мікалая Амельчыца, якія на камбайне «Лексіон-540С» убралі 87,1 гектара і намалацілі 377,6 тоны;

– вадзіцель ААТ «Жацерава» Уладзімір Аўласін, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 462,8 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вішнявецкі-агра» Уладзімір Гапонаў, які на аўтамашыне «КамАЗ» перавёз 430 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ Вішнявецкі-агра» Аляксандр Ажгірэвіч, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 386 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Агранёманскі» Анатолій Турко, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 328 тон збожжа;

сярод маладых удзельнікаў жніва:

– камбайнер ААТ «Вішнявецкі-агра» Дзмітрый Барысевіч, які на камбайне «КЗС-1218» убраў 58,1 гектара і намалаціў 363,8 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Віталія Ганчарэнкі і Аляксея Шляніна, якія на камбайне «МЕГА-350» убралі 67,5 гектара і намалацілі 303,8 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксандра Гярлоўскага і Аляксандра Новіка, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 73,4 гектара і намалацілі 278 тон збожжа;

– вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін Гацура, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 163,3 тоны збожжа.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *