Дзеля нашай бяспекі

Ахова працы Нумары

image_pdfimage_print

НА ГАНДЛЁВЫХ АБ’ЕКТАХ

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях завершана планавая праверка раённага спажывецкага таварыства, у ходзе якой выяўлены амаль тры сотні парушэнняў нормаў і правілаў пажарнай бяспекі.

Пры параўнанні гэтых парушэнняў з тымі, якія ўтрымліваюцца ў апошнім прадпісанні, кідаецца ў вочы іх аднолькавасць, падабенства.

Сярод недахопаў на аб’ектах гандлю – нізкі ўзровень стану сістэмы супрацьпажарнай абароны, няспраўнасць значнай колькасці аўтаматычных сістэм пажарнай сігналізацыі, патрэба ў іх рамонце і абслугоўванні з боку спецыялізаванай арганізацыі. Выяўленыя на многіх аб’ектах парушэнні мантажу і эксплуатацыі электрасетак указваюць на бяздзейнасць службовых асоб як на месцах, так і тых, якія загадам па прадпрыемстве прызначаны адказнымі за бяспечную эксплуатацыю электраабсталявання.

Як станоўчы факт варта адзначыць укамплектаванасць аб’ектаў гандлю пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. Аднак значная колькасць недахопаў прымушае ацэньваць стан іх пажарнай бяспекі як не адпаведны патрабаванням. Кіраўнік і службовыя асобы спажывецкага таварыства за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Таццяна ТАРАСЕВІЧ, інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

 

ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ ПАРАДАК

На тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна зарэгістраваны 22 добраахвотныя народныя дружыны, у якія ўваходзяць 165 грамадзян. З іх 15 дружын арганізаваны ў сельскай мясцовасці і 7 – у г. Стоўбцы.

Члены гарадскіх добраахвотных дружын ажыццяўляюць дзяжурства па ахове правапарадку ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным намеснікам старшыні райвыканкама С. Я. Шэсцелем. Яны прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах па недапушчэнні злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў. Ажыццяўляюцца сумесныя дзяжурствы з участковымі інспектарамі міліцыі, супрацоўнікамі ДАІ, міліцыянерамі патрульна-паставой службы РАУС. Так, добраахвотныя дружыны філіяла Мінскага маторнага завода і Стаўбцоўскіх электрасетак аказалі актыўнае садзейнічанне ў мерапрыемствах па ахове правапарадку ў г. Стоўбцы пры святкаванні 9 Мая, 3 ліпеня. Увогуле ж дружына філіяла «ККХ «ММЗ» у г. Стоўбцы пад камандаваннем М. Жаўнерчыка за шэсць месяцаў гэтага года выявіла 28 адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з парушэннем грамадскага парадку.

Прыцягненне грамадскасці для забеспячэння парадку на тэрыторыі раёна з’яўляецца важным складаемым у рабоце РАУС. Не адзінкавыя выпадкі, калі пры актыўным удзеле грамадзян праводзілася затрыманне злачынцаў, устанаўліваліся ўсе абставіны правапарушэнняў.

Міхаіл МІГУРА, часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *