На вахце ўраджаю

Нумары Сельская гаспадарка Факты, падзеi, людзi

У ліку першых у раёне перавезлі сёлета па тысячы тон збожжа вадзіцелі ААТ «Жацерава» Уладзімір Аўласін і Мікалай Дударэвіч. З віншаваннем да дбайных працаўнікоў звярнуўся старшыня райвыканкама Юрый Горлаў:

– Вы паказалі сваё майстэрства і даказалі ўсім у раёне, што можаце быць лепшымі. Жадаю далейшых поспехаў у вашай нялёгкай працы на карысць гаспадаркі і раёна.

Юрый Мікалаевіч уручыў перадавікам падзячныя пісьмы райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Супрычыніліся да віншаванняў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча Дзяніс Колесень і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч. Павіншаваў вадзіцеляў дырэктар таварыства Іван Краўчук. Шчырыя работнікі атрымалі падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і мясцовага таварыства. І песні – ад народнага вакальнага ансамбля «Дольніца» Горкаўскага сельскага Дома культуры.

Надзея БАТАЛКА

 Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

УВАГА! КАМБАЙН НА ДАРОЗЕ

У сувязі з уборачнай кампаніяй Дзяржаўтаінспекцыяй праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам транспартных сродкаў прадпрыемстваў АПК раёна.

Хацелася б засяродзіць увагу як вадзіцеляў, так і пешаходаў на асаблівасці руху па аўтадарогах у цёмны час сутак ці ва ўмовах недастатковай бачнасці. І нагадаць, што, калі на сустрэчным транспартным сродку на вышыні гараць габарытныя агні ці ўключана святло фар, неабходна прыняць меры перасцярогі – знізіць хуткасць руху да мінімальнай, прыняць як можна ўправа на абочыну, дакладна ацаніць габарыты сустрэчнага транспартнага сродку. Калі неабходна, спыніцца на абочыне, уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю і пасля раз’езду працягваць рух па запланаваным маршруце.

Аналагічную параду хацелася б даць і пры вядзенні абгону сельскагаспадарчай тэхнікі, самаходнай машыны, паколькі пры абгоне не заўсёды відаць выступаючыя элементы транспартнага сродку, які абганяецца, асабліва ў цёмны час сутак. А нядбайнасць можа прывесці да дакранальнага сутыкнення, якое пагражае заносам і нават пераварочваннем.

Таксама хацелася б звярнуць увагу на хуткасць руху, яе правільны выбар у адпаведнасці з дарожнымі і метэаралагічнымі ўмовамі, нягледзячы на тое, што на ўчастку дарогі прадугледжаны іншы хуткасны рэжым. Не адзінкавыя выпадкі, калі няправільная ацэнка адлегласці да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, а таксама яго хуткасці руху, прыводзілі да ўчынення дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі. Памятайце, што часта сельскагаспадарчая тэхніка, якая рухаецца з вамі ў спадарожным напрамку, мае невялікую хуткасць у сувязі з асаблівасцямі сваёй канструкцыі.

Будзьце заўсёды ўважлівымі і ўзаемаветлівымі на дарозе!

Дзяржаўтаінспекцыя Стаўбцоўскага раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *