Сапраўды гарачая пара

Нумары Ураджай-2015

Жніво ў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» пераадольвае другую палову дыстанцыі, а віток працоўных клопатаў бярэ кірунак да новага ўраджаю. На выслабаненыя плошчы ўслед выйшла глебаапрацоўчая тэхніка. На замежным «Чэленджары» паспяхова працуе Сяргей Трацякоў.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

ДОШКА ГОНАРУ

У раённым спаборніцтве з пачатку ўборкі збожжавых на 10 жніўня лепшых паказчыкаў дасягнулі:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Валерыя і Андрэя Жукоў, якія на камбайне «Лексіон-540С» убралі 357,8 гектара і намалацілі 1766,5 тоны збожжа;  

– камбайнер ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Расціслаў Васілевіч, які на камбайне MASSEY FERQUSON убраў 354 гектары і намалаціў 1702 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Аляксандра Ганчарэнкі і Мікалая Міхайлоўскага, якія на камбайне»Лексіон-540С» убралі 299 гектараў і намалацілі 1414,4 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Жацерава» Уладзімір Аўласін, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1686,6 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Жацерава» Мікалай Дударэвіч, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1572,4 тоны збожжа;

– вадзіцель АТТ «Агранёманскі» Ігар Капшай, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1307,3 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Агранёманскі» Анатолій Турко, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 1051,1 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ Вішнявецкі-агра» Міхаіл Гузач, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 957,2 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вішнявецкі-агра» Яраслаў Ажгірэвіч, які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 822,4 тоны збожжа;

сярод маладых удзельнікаў жніва:

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Віталія Ганчарэнкі і Мікалая Каралёва, якія на камбайне «МЕГА-350» убралі 244,3 гектара і намалацілі 1239,1 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Агранёманскі» ў складзе Аляксандра Гярлоўскага і Аляксандра Новіка, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 243,9 гектара і намалацілі 1185,4 тоны збожжа;

– экіпаж камбайнераў ААТ «Жацерава» ў складзе Сяргея Амельчыца і Віктара Тарасевіча, якія на камбайне «КЗС-1218» убралі 188,8 гектара і намалацілі 906,9 тоны збожжа;

– вадзіцель ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» Валянцін Гацура, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1272 тоны збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вялікі Двор» Сяргей Каробка, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 1045 тон збожжа;

– вадзіцель ААТ «Вялікі Двор» Фінат Саітгарэеў, які на аўтамашыне «МАЗ-555» перавёз 887,4 тоны збожжа;

– машыністы ААТ «Вішнявецкі-агра» Аляксандр Станкевіч, Сяргей Аўлохаў, Міхаіл Чэрнік і Дзяніс Дзягель, якія на збожжасушыльным комплексе «КЗС-30» дапрацавалі 3263,9 тоны збожжа.

 

НА ПАЛЯХ РАЁНА

(інфармацыя на 10 жніўня)

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны па раёне на 15336 гектарах – гэта 61,7 працэнта ад агульнай плошчы. Лідзіруюць па тэмпах уборкі хлебаробы ААТ «Жацерава»», дзе зжата 93,1 працэнта. На другім месцы працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа», на трэцім – ААТ «Агранёманскі».

Намалочана 63264,7 тоны. У ААТ «Агранёманскі» перасягнуты дзесяцітысячны намалот. У ААТ «Вішнявецкі-агра» сабрана 7262,7 тоны, звыш пяці тысяч тон у ААТ «Жацерава», «Радзіма Якуба Коласа» і «Шашкі».

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых складае па раёне  41,3 цэнтнера, што на 5,1 цэнтнера больш, чым летась. Па-ранейшаму лідзіруюць  працаўнікі ААТ «Вялікі Двор», дзе намалочваюць з кожнага гектара 52,9 цэнтнера збожжа. У «Агранёманскім» і «Жацераве» паказчыкі адпаведна 49,6 і 48,4 цэнтнера.

Самыя ўмалотныя азімыя культуры: велікадворскія хлебаробы атрымліваюць на круг 60,2 цэнтнера азімага трыцікале і 52,8 – пшаніцы. Па 42 цэнтнеры на круг намалочваюць піваварнага ячменю ў ААТ «Дзераўное», «Радзіма Якуба Коласа»  і «Шашкі».

У лік дзяржзаказу пастаўлена 4584,4 тоны збожжа, у т. л. 1542 тоны піваварнага ячменю. Практычна справіліся з пастаўкай харчовага збожжа на камбінаты хлебапрадуктаў жацераўскія хлебаробы.

Салома ўбрана з 5584 гектараў, што складае 36,4 працэнта да абмалочаных плошчаў. Хутчэйшымі тэмпамі працуюць ААТ «Агранёманскі» і «Вялікі Двор».

Вядзецца ворыва пад сяўбу азімых культур, на большых плошчах гэтая работа выканана ў ААТ «Рубяжэвічы», «Шашкі» і «Вішнявецкі-агра». 

 

УМАЛОТНЫ «САЛАМАНКА»

У ліку першых прыступілі да ўборкі зернебабовых культур і зжалі іх на ўсёй 100-гектарнай плошчы працаўнікі ААТ «Вялікі Двор». Парупіліся на гэтай рабоце ўсе экіпажы камбайнераў. Намалочана 214 тон гароху ў чыстым выглядзе, а ўсяго сабралі 428,2 тоны. Самым ураджайным выдаўся нямецкі сорт «саламанка», які займаў дваццацігектарную плошчу і аддзячыў 48 цэнтнерамі з гектара. У сярэднім па 40 цэнтнераў намалацілі беларускіх сартоў «белус» і «эйфель». На палове плошчаў высявалі зернебабовыя, ячмень у сумесі з гарохам, і таксама атрымалі неблагую ўраджайнасць – каля 39 цэнтнераў на круг.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *