Пляжны, але важны

Нумары Спорт

Якая самая дэмакратычная спартыўная гульня? Пэўна, гэта валейбол. Тут асаблівага рыштунку не трэба – сетку прымацаваць на слупах ды ўзяць мяч. Арэнай можа служыць любая роўная пляцоўка. У тым ліку і на пляжы, нават тут асабліва зручна, адпачынак атрымліваецца актыўным, здаровым. Зразумела, што стаў пляжны валейбол спартыўнай дысцыплінай, з правядзеннем спаборніцтваў, дзе перамогі становяцца жаданымі і прэстыжнымі.

Таму прыемна абнародаваць такую інфармацыю. У Маладзечне ў турнірах абласной спартакіяды сярод выхаванцаў ДЮСШ і СДЮШАР па пляжным валейболе належна выступілі нашы каманды. Дзяўчаты актыўна змагаліся за перамогу, але крыху не пашанцавала, і ў выніку – чацвёртае месца.

А на баку юнакоў былі ўдача і, зразумела, майстэрства. Арсеній Гаптар і Дзяніс Шаламоўскі (нагадаем,у саставе каманды па пляжным валейболе – два ўдзельнікі) адолелі сапернікаў з Бярэзінскага, Нясвіжскага і Маладзечанскага раёнаў. Нашы юнакі занялі першае месца і заваявалі права абараняць гонар Мінскай вобласці на рэспубліканскай спартакіядзе, якая адбудзецца зноў жа ў Маладзечне.

Удакладнім, што прэстыж Стаўбцоўшчыны ў гэтых спаборніцтвах абараняюць выхаванцы Дзераўнянскай ДЮСШ. Поспех падзяляе і трэнер каманды Віктар Гаптар. Як бачна, дзераўнянскія валейбалісты паспяхова выступаюць не толькі ў класічным, але і ў пляжным валейболе.

Пр

 

***

НЕ Ў ЗАЛАТОЙ СЯРЭДЗІНЕ – роздум Ф. ФЯДОТАВА пра становішча футбольнай каманды “Нёман-Агра” чытайце на 8-й старонцы газеты.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *