Дапамажы пайсці вучыцца

Адукацыя Нумары

У нашым раёне з 20 жніўня па 1 кастрычніка аб’яўлена міжведамасная акцыя «Дапамажы пайсці вучыцца».

Распараджэнне аб яе правядзенні падпісана раённым выканаўчым камітэтам. Такая дабрачынная кампанія праводзіцца з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да аказання дапамогі тым сем’ям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і ім не па сіле фінансава сабраць дзяцей у школу.

Кожная сям’я, дзе ёсць дзеці-школьнікі, можа прыкінуць, якую суму грошай  для гэтых патрэб належыць мець. Таму да правядзення акцыі кожны павінен аднесціся з разуменнем і падтрымаць яе сваім асабістым удзелам.

У ходзе акцыі будуць выяўлены таксама непаўналетнія, якія не вучацца і не працуюць, з мэтай аказання ім дапамогі ў працаўладкаванні.

Канцылярскія тавары і іншыя рэчы для дзяцей-школьнікаў можна прынесці ў кабінет № 4 БРСМ па адрасе: вул. Сацыялістычная, 28.

 

ЗА ЯКАСЦЬ АДУКАЦЫІ

У гэтым годзе абласная жнівеньская канферэнцыя настаўнікаў Мінскай вобласці  «Якасць адукацыі: сучасныя кантэксты – эфектыўныя рашэнні» праходзіць у новым фармаце.

18 жніўня работа канферэнцыі пачалася на базе шасці рэсурсных цэнтраў інфармацыйных тэхналогій. Наша дэлегацыя ў складзе 18 чалавек, якую ўзначаліла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і трузыму райвыканкама Людміла Стонька, працавала ў Нясвіжы.

Людміла Стонька паўдзельнічала ў дыскусіі па абмеркавані даклада начальніка Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама  Г. М. Казак па аналізе вынікаў работы ўстаноў адукацыі за 2014-2015 навучальны год.

Падчас работы прадметных секцый вопытам падзялілася кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў рускай мовы педагог СШ № 2 г. Стоўбцы Таццяна Гаўрыленка,  кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў хіміі педагог СШ № 3 г. Стоўбцы Наталля Рачко, кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў біялогіі педагог стаўбцоўскай гімназіі № 1 Святлана Курак.

У рабоце секцыі кіраўнікоў раённых метадычных аб’яднанняў пачатковых класаў, працоўнага навучання і чарчэння, фізічнай культуры і здароўя вядучай выступіла кіраўнік лабараторыі пачатковай школы Дзераўнянскай СШ Алена Канановіч. Вопытам работы з калегамі з іншых раёнаў падзяліўся кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя, педагог Горкаўскай СШ Мікалай Мазур.

У гэты ж дзень адбыўся абласны педагагічны савет у рэжыме відэаканферэнцыі. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, кіраўнікі Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, аддзелаў адукацыі, спорту і турызму Мінскай вобласці, работнікі аддзелаў і вучэбна-метадычных кабінетаў.

Другая частка абласной канферэнцыі педагогаў Мінскай вобласці прайшла 21 жніўня ў Вялікай зале Палаца культуры Маладзечна.

У такім жа фармаце праходзіць і раённая канферэнцыя настаўнікаў.

20 жніўня на базе шасці ўстаноў адукацыі раёна працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе кіраўнікі навучальных устаноў і педагогі прынялі ўдзел у абмеркаванні даклада начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяны Белановіч. У гэты дзень у фармаце відэаканферэнцыі прайшоў раённы педагагічны савет.

26 жніўня, у сераду, у Стаўбцоўскім Цэнтры культуры адбудзецца ўрачыстая праграма раённай канферэнцыі педагогаў.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *