У школы прыходзіць маладое папаўненне

Адукацыя Нумары

20 маладых спецыялістаў заступаюць на працу ва ўстановах адукацыі раёна. Іх гасцінна сустрэлі і прынялі ў педагагічных калектывах. Адметна, што 14 выпускнікоў ВНУ і сярэдніх спецыяльных педагагічных устаноў – ураджэнцы нашага раёна.

З добрым настроем прыступаюць да самастойнай працы настаўнік фізічнай культуры і здароўя СШ № 2 Ігар Камёнка, настаўніца біялогіі і хіміі СШ № 3 г. Стоўбцы Вераніка Бязмен, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 3 Іна Супрунюк, настаўніца гісторыі СШ № 3 Карына Кротава.

Дарэчы. У новым навучальным годзе будуць працаваць 48 устаноў адукацыі. У іх ліку: адна гімназія, 14 агульнаадукацыйных школ, шэсць вучэбна-педагагічных комплексаў, 18 устаноў дашкольнай адукацыі, адзін дашкольны Цэнтр развіцця дзіцяці, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзіцячая юнацка-спартыўная школа, фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Меліяратар», фізкультурна-спартыўны комплекс «Ураджай», аздараўленчы лагер «Нёман».

За парты сядуць 4401 вучань, 1650 дзяцей будуць атрымліваць дашкольную адукацыю.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *