Сяброўскія сустрэчы

Нумары Сувязі

image_pdfimage_print

СУСТРАКАЛІ ПАДМАСКОЎНЫЯ АЗЁРЫ

У святкаванні 90-годдзя горада Азёры Маскоўскай вобласці прыняла ўдзел дэлегацыя Стаўбцоўскага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аркадзіем Казякоўскім.

Паселішчу на беразе Акі ў жніўні 1925 года дэкрэтам УЦВК быў нададзены статус горада. Славуты сваімі тэкстыльнымі мануфактурамі населены пункт атрымаў новае развіццё. У грозным 1941-м горад гераічна трымаў абарону. Гітлераўцам так і не ўдалося фарсіраваць Аку, яны былі спынены на подступах да Масквы.

Пасля вайны горад рос і развіваўся. Стаў дзейнічаць буйны баваўняны камбінат, высокадакладныя аптычныя прыборы выпускае Азёрскі механічны завод. Сёлета Азёры аднесены да гарадоў абласнога падпарадкавання Маскоўскай вобласці. Азёрскі муніцыпальны раён пераўтвораны ў гарадскую акругу Азёры, цэнтрам якой стаў горад.

Гісторыя і сучаснасць падмаскоўнага горада былі ўвасоблены ў сцэнарыі ўрачыстага мерапрыемства перад домам адміністрацыі. Асабліва цёпла віталі стаўбчан – прадстаўнікоў горада-пабраціма і яго раёна. Аркадзій Казякоўскі ўручыў гаспадарам каравай з ураджаю зямлі Стаўбцоўшчыны.

Свята горада было яркім, прыгожым. Гучалі бурныя апладысменты ў гонар калектыву народнага ансамбля «Берагіня» і кіраўніка народнага хору «Нёман» салісткі Таццяны Дзярнейка падчас іх выступленняў на сцэнічных пляцоўках.

Адметнай падзеяй для гараджан стала адкрыццё Азёрскага арбата. Плошча, пешаходныя вуліцы, дзе прадстаўлены выставы мастакоў, народных майстроў, – усё гэта ўпрыгожвае аблічча сучаснага горада. Дарэчы, у плане навядзення прыгажосці, добраўпарадкавання, як лічыць Аркадзій Казякоўскі, і нашым ёсць што пераняць. Так, у Азёрах, як і ў іншых гарадах Маскоўскай вобласці, рэалізуецца праграма развіцця паркавай зоны. Аркадзій Расціслававіч не першы раз наведвае Азёры. І цяпер, як адзначыў ён, горад значна папрыгажэў. Гараджане могуць адпачываць у любым з трох паркаў. Цікава, што тут устаноўлены і трэнажоры для фізічнага развіцця. Відавочна, што шмат робіцца па ўпарадкаванні вуліц, будаўніцтве сучасных дарог.

Стаўбчане атрымалі магчымасць ацаніць гаспадарчае развіццё і Азёрскай акругі, і суседняй Каломенскай, куды таксама прапанавалі паездку. Як узор, азнаёмілі з дзейнасцю адной з гаспадарак, дзе сельскагаспадарчая вытворчасць цесна  звязана з перапрацоўчай. Уборка агародніны і побач – яе падрыхтоўка, прама кажучы, для падачы на стол спажыўца.

Дзейнічаюць у гаспадарках Падмаскоўя і сучасныя механізаваныя жывёлагадоўчыя фермы. Аднак жа гаспадароў зацікавіла выкарыстанне на Стаўбцоўшчыне робатаў у малочных цэхах. Канстатавалі, што ёсць што пераймаць адзін у аднаго.

Стаўбчан запрасілі на асенні кірмаш, які ў Азёрах рыхтуюцца правесці ў верасні. Сяброўскія сувязі будуць умацоўвацца і развівацца.

Ф. БАНДАРОВІЧ

 

З УЗНАГАРОДАМІ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ

У музеі-сядзібе Ільі Рэпіна «Здраўнева» прайшоў ІІІ Беларуска-расійскі пленэр юных мастакоў, які ладзіўся ў рамках афіцыйнага мерапрыемства  Саюзнай дзяржавы – ХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У жывапісным месцы на беразе Заходняй Дзвіны сабраліся школьнікі – пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў дзіцячай творчасці. Гонар прадстаўляць Рэспубліку Беларусь выпаў выхаванцы народнай студыі «Раніца» Шашкоўскай школы мастацтваў Вікторыі Стонька. Кіраўнік студыі Святлана Калкоўская была акрэдытавана на фестывалі ў якасці куратара творчых праектаў.

– Некалькі дзён дзеці не  толькі малявалі, а і здзяйснялі экскурсіі па музеях Віцебска, – расказвае Святлана Канстанцінаўна. – Пабывалі на месцах баёў, праслухалі хвалюючыя гісторыі аб стойкасці і гераізме савецкіх воінаў. Дарэчы, у Здраўневе мы разгарнулі вялікую выставу студыі «70 гадоў цішыні», якая прысвячалася юбілею Вялікай Перамогі.

Завяршальным акордам мерапрыемства былі падвядзенне вынікаў і канцэрт.

Генеральны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, кампазітар і выканаўца песень Палад Бюль Бюль-аглы, прадстаўнікі мас-медыя з цікавасцю назіралі за работай юных мастакоў. Асабліва ўразіла гасцей форуму незвычайная тэхніка мастыхінам Вікторыі Стонька. Таленавітая школьніца з Шашкоў узнагароджана Дыпломам Саюзнай дзяржавы.

 Галоўную карціну мерапрыемства, па традыцыі, завяршалі госці. На гэты раз гэта была пастэльная работа «Цішыня» настаўніцы Шашкоўскай школы мастацтваў Святланы Калкоўскай, якой уручылі Падзяку Дзяржаўнага Камітэта Саюзнай дзяржавы. Усе удзельнікі пленэра акрамя каштоўных падарункаў атрымалі запрашальныя білеты на канцэрты «Славянскага базара ў Віцебску».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *