Ох, гэтыя сняжынкі!

На сувязі - рэдакцыя Нумары Факты, падзеi, людзi

sneg
Як сумуюць і дзеці, і дарослыя па сапраўднай снежнай марознай зіме! Гэта мы адчуваем і па нашай рэдакцыйнай пошце. Як толькі зямлю пакрыла снегам, сваім настроем падзяліліся з намі актыўныя юныя карэспандэнты Дзераўнянскай сярэдняй школы.
Яўгенія Калініна падгледзела, як сняжынкі танцуюць вальс, і вельмі прыгожа аб гэтым расказала ў сваім лірычным эсэ. Зімовую сімфонію падслухала Вольга Цярэня: «Я ціха крочу па зімовай вуліцы, каб не спужаць гэтую музыку зімы. Затрымліваюцца ноткі сімфоніі на галінках дрэў, абсыпаючы тонкія нітачкі інею». Яўгенія Рудзько таксама выказвае захапленне роднай прыродай. Ганна Арыка захапляецца тым, як зіма ўмее плесці карункі: «З неба падаюць, кружацца сняжынкі. Я злавіла адну з іх і стала яе разглядваць. Яна такой дзіўнай формы! Кожная сняжынка, якую я лавіла на далоні, была па-свойму прыгожая і непаўторная. Вось дык карункі зімы!» Надзея Трасцянка таксама не прапусціла заўважыць першыя імгненні зімы: «Першыя імгненні зімы прымушаюць чакаць нечага незвычайнага і чароўнага».
Наталля Далідовіч у сваім пісьме апавядае, як прайшоў 150-гадовы юбілей роднай школы.
Чакаем і надалей зваротнай сувязі з чытачамі, для якіх уся наша штодзённая рэдакцыйная работа.
Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *